Прафілактыка – лепшая практыка. Пра што гаварылі на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама

Чарговае апаратнае пасяджэнне ў старшыні раённага выканаўчага камітэта было прысвечана тэме парадку на зямлі. Як у прамым, так і ў значэнні ўпарадкавання супрацьпажарнага рэжыму на палігоне цвёрдых бытавых адходаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».

Дакладчык па пытанні – начальнік Ляхавіцкага РАНС Юрый Буйкевіч прывёў, у тым ліку, і рэспубліканскую статыстыку. З пачатку гэтага года ў Беларусі зафіксавана восем пажараў на палігонах цвёрдых камунальных адходаў. У іх ліквідацыі былі задзейнічаны значныя сілы і сродкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь – больш як паўсотні адзінак спецыяльнай тэхнікі і амаль 200 чалавек асабовага складу.
Пажары нанеслі значную шкоду і навакольнаму асяроддзю. Для іх ліквідацыі былі задзейнічаны не толькі падраздзяленні ці экіпажы машын МНС, але і для ўзаемадзеяння з апошнімі дастаткова маштабна прыцягваліся іншыя арганізацыі.
У бягучым годзе гэта гарачая статыстыка не закранула нашу Брэстчыну: найбольшая колькасць пажарных выпадкаў здарылася ў раёнах Мінскай вобласці – шэсць, па адным – у сталіцы і паўночным рэгіёне краіны. У мэтах прафілактыкі пажараў і мінімізацыі іх наступстваў органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях было вывучана становішча 154 палігонаў ЦКА ва ўсіх рэгіёнах краіны. У тым ліку і на 27 палігонах Брэсцкай вобласці. Па выніках праверак былі засведчаны факты парушэння тэхналагічных рэгламентаў і патрабаванняў, якія садзейнічаюць узнікненню і распаўсюджанню пажараў на вялікія адлегласці. Напрыклад, не праводзіцца ізаляцыя адходаў грунтам, іх летняя праліўка і ўвільгатненне, не ажыццяўляецца дзяжурства палівачных машын, якое павінна быць наладжана на перыяды асаблівай пажаранебяспекі і іншыя.
На тэрыторыі нашага раёна працуе адзін палігон ЦКА, які размешчаны непадалёку ад вёскі Грушаўкі і знаходзіцца на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». У гэтым і мінулым годзе фактаў узгарання на палігоне ЦКА «Грушаўка» не рэгістравалася. Але ў 2021 годзе адзін такі выпадак усё ж меў месца.
З мэтай прыняцця дзейсных мер па прафілактыцы ўзгаранняў на палігоне ЦКА і гарантыі іх максімальна ранняга ў выпадку НС выяўлення кіраўніцтву Ляхавіцкага камунгаса ўказана на неабходнасць арганізаваць і забяс-
печыць кантроль за функцыянаваннем палігона ў адпаведнасці з дзеючымі патрабаваннямі і правіламі эксплуатацыі.
Іван КАВАЛЕНКА.