Экспрэс- навіны Ляхавіччыны

Ляхавіцкі каток запрацаваў!

• НАЗНАЧЭННІ. Па інфармацыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, з 30 студзеня выконваючым абавязкі старшыні Крывошынскага сельскага выканаўчага камітэта назначаны Уладзімір Міхайлавіч ВАРВАШЭВІЧ. Раней ён працаваў старшынёй СВК “Ліпнянка”.

• НА ТАТАМІ. Як паведаміла дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валянціна Русакевіч, у суботу  ў ДЮСШ пройдзе першынство Рэспублікі Беларусь па самба сярод дзяўчат і юніёрак. Адкрыццё спаборніцтваў у 16 гадзін.

• БЯСПЕЧНАЕ СУСЕДСТВА. З 29 студзеня па 9 лютага ў краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя “Бяспечнае суседства”. Яе мэта – павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва (асабліва пажылых людзей), узмацненне аховы грамадзян ад супрацьпраўных замахаў і надзвычайных сітуацый, аказанне іншай, у тым ліку, адраснай дапамогі.

Першы намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Аляксандр Бурбіцкі расказаў, што ў РАУС арганізавана работа “прамой лініі” (тэл. 102, 2-48-37, маб. 827-44-66), на якую можна паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця.

Супрацоўнікі РАУС правядуць растлумачальную работу з грамадзянамі, у чыім жыллі збіраюцца асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

• НАЕЗД. Як паведаміў начальнік АДАІ РАУС Юрый Малевіч, 6 лютага каля 5 гадзін раніцы на 9-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы пад колы аўтамабіля трапіў жыхар Лідскага раёна 1964 г.н., які не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Пешаход загінуў на месцы здарэння. Як паказала экспертыза, вадзіцель быў цвярозы. Узбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *