Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

Дарагія ляхавічане!
Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

Час няўмольна набліжае нас да апошніх імгненняў 2023 года. Адыходзячы год быў напоўнены плённым супрацоўніцтвам, рэалізацыяй значных праектаў, дасягненнямі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, культуры і спорце.
Паважаныя землякі! Прыміце шчырыя словы падзякі за адданасць роднай зямлі, сумленную штодзённую працу, адказны ўдзел у рашэнні разнапланавых задач. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць усё намечанае!
Няхай разам з навагоднімі святамі ў кожную сям’ю прыйдуць узаемаразуменне і шчасце, радасцю і душэўнай цеплынёй азарыцца кожны дом. Няхай надыходзячы год беражліва захавае ўсё самае лепшае і прынясе дабрабыт, удачу і поспех ва ўсіх справах і пачынаннях.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Сардэчна віншую вас з Новым годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Гэтыя зімовыя святы любімыя з дзяцінства, таму што ўсяляюць у сэрцы дабрыню і надзею, нараджаюць патрэбу дзяліцца радасцю і шчасцем. Напярэдадні Новага года мы ацэньваем зробленае, зноў
пераконваючыся, што галоўным у жыцці з’яўляюцца ўзаемаразуменне, хатні ачаг, мір і згода на роднай зямлі.
Няхай і ў Новым годзе гэтыя каштоўнасці застануцца для вас пуцяводнай зоркай, якая дазволіць пазбегнуць нягод, пакажа шлях
да дабрабыту і працвітання.
Ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.