Горкі цукар

Як вядома, хвароба не глядзіць на ўзрост чалавека, яго сацыяльны статус ці месца жыхарства. Яна не ўзнікае на пустым месцы, а з’яўляецца вынікам дрэннай экалогіі, спадчыннасці, абыякавых адносін да ўласнага здароўя, шкодных звычак (у тым ліку і ў харчаванні) і іншых фактараў. Любую хваробу неабходна ў абавязковым парадку лячыць. А з некаторымі давядзецца яшчэ і навучыцца жыць: прытрымлівацца пэўнага рацыёну, выконваць спецыяльныя медыцынскія маніпуляцыі і фізічныя практыкаванні, загартоўваць арганізм і ні ў якім разе не займацца самалячэннем.
У апошні час па сведчанні медыкаў, павялічваюцца маштабы цукровага дыябету. Як адзначыла ўрач-эндакрынолаг райбальніцы Вольга Барташэвіч, у нашым раёне жыве 720 дыябетыкаў (з іх пяцёра – падлеткі і трое дзяцей), у 22 з іх хвароба выяўлена сёлета. Неабходна ўсвядоміць, што цукровы дыябет – хвароба на ўсё жыццё, незалежна ад таго, у якім узросце пастаўлены дыягназ. Па словах Вольгі Анатольеўны, змагацца з хваробай дапамагаюць медыкі, але яны і пацыенты павінны навучыцца жыць з дыябетам паўнацэнным жыццём, а не існаваць і думаць толькі пра хваробу. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба звяртаць на цукрапаніжальную тэрапію, харчаванне, фізічныя нагрузкі. Усе хворыя на дыябет атрымліваюць бясплатна цукрапаніжальныя прэпараты (расходы кладуцца на рэспубліканскі і раённы бюджэт). Разнастайныя вітаміны, біялагічна-актыўныя дабаўкі можна купіць для падтрымання свайго здароўя ў аптэках горада. Магазін “Оптыка” прапануе тэст-палоскі для кантролю глюкозы ў крыві коштам ад 25000 да 55000 рублёў. Сапраўды: зручна, няма неабходнасці пастаянна хадзіць у медыцынскія ўстановы, здаваць аналізы, чакаць іх вынікаў.
А як жа з прадуктамі харчавання для людзей, якім пастаўлены дыягназ “цукровы дыябет”? Агульнавядома, што дыябетыкі маюць патрэбу ў асаблівым харчаванні і спецыяльных дыетычных прадуктах. Як падкрэсліла Вольга Барташэвіч быў час, калі адчуваўся дэфіцыт прадуктаў харчавання і дыябетыкі атрымлівалі па спецыяльных талонах незаменныя ў харчаванні крупы – пярловыя, грэцкія, аўсяныя. Цяпер па- трэба ў талонах адпала, бо літаральна ў кожным прадуктовым магазіне без праблем можна купіць любыя з вышэйназва-ных круп. Ва ўсіх без выключэння крамах горада, незалежна ад формы ўласнасці, прадаюцца папулярныя не толькі сярод дыябетыкаў хлябцы з розным смакам без цукру, як, між іншым, і хлеб грубага памолу. Ды і кошт прымальны. У магазінах “Верас”, “Сервіс-прадукт”, “Усходні” пад іх увогуле адведзены цэлыя паліцы. Вялікі асартымент і дастатковая колькасць таксама і алею – аліўкавага, ільнянога, сланечнікавага. Заўсёды ў продажы – абястлушчаныя тварагі, ёгурты, іншая малочнакіслая прадукцыя. Жадаеце агародніну, арэхі, сухафрукты – калі ласка, вас чакаюць у магазіне “Агародніна”, “Верас”, “Усходні”.
Як бачна, выбар ёсць. Аднак, у большасці гандлёвых кропак райпо гэтыя тавары раскладзены па розных паліцах. Для зручнасці пакупнікоў лепш за ўсё зрабіць спецыя-лізаваныя паліцы з прадук-цыяй для дыябетыкаў, каб без праблем падысці, выбраць і купіць.
У райбальніцы дзейнічае і школа цукровага дыябету. На яе занятках летась пабывалі 665 чалавек, сёлета за І квартал – 185. Пацыенты прыходзяць сюды, каб атрымаць парады спецыялістаў, даведацца пра новыя распрацоўкі і методыкі лячэння, удакладніць індывідуальную сістэму харчавання і ўвогуле адкарэкціраваць лад жыцця.
Галіна КАНЬКО.

Працяг тэмы можна убачыць тут:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *