Будзьце здаровыя!

7 красавіка, пачынаючы з 1950 года, грамадства адзначае Сусветны дзень здароўя. Дата прымеркавана да дня стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і кожны раз заклікае людзей зразумець, як многа значыць здароўе ў іх жыцці, і вырашыць, што ім патрэбна зрабіць, каб здароўе людзей ва ўсім свеце стала лепшым.
У статуце СААЗ занатавана, што здароўе – гэта “стан поўнага фізічнага, душэўнага, маральнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў”.
Прыкметамі здароўя з’яўляюцца ўстойлівасць да ўздзеянняў шкодных фактараў, паказчыкі росту і развіцця, а таксама функцыянальны стан арганізма ў межах сярэднестатыстычнай нормы, наяўнасць рэзервовых магчымасцяў, адсутнасць за-хворванняў ці дэфектаў развіцця, высокі ўзровень маральна-валявых і каштоўнасна-матывацыйных установак. А вось залішняя маса цела, гіпадынамія, нерацыянальнае харчаванне, псіхічнае перанапружанне, злоўжыванне алкаголем, курэнне – сур’ёзныя фактары рызыкі. Каб быць здаровым, неабходна весці здаровы лад жыцця. Навукова даказана, што ён дазваляе людзям жыць да 100 гадоў і больш.
Вымаўляючы фразу “здаровы лад жыцця”, мы рэдка задумваемся, што канкрэтна хаваецца за гэтымі словамі. А, між тым, ён уключае ў сябе комплекс аздараўленчых мерапрыемстваў, які забяспечвае ўмацаванне фізічнага і маральнага здароўя чалавека, павышэнне маральнай і фізічнай працаздольнасці. У прыватнасці – аптымальны рухальны рэжым, плённую працоўную дзейнасць, належную гігіену, правільнае харчаванне, адмову ад любых шкодных звычак, загартоўванне. Захоў-ваючы гэтыя нескладаныя ўмовы, вы зможаце сцвярджаць, што ведзяце здаровы лад жыцця.
Наша здароўе дапамагае нам дасягнуць сваёй мэты, выканаць пастаўленыя задачы, пераадолець жыццёвыя цяжкасці. І зусім не дарэмна пры сустрэчах з людзьмі мы жадаем ім быць здаровымі.
Марына ЗАВАДСКАЯ, сацыёлаг райЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *