Шлюб на фоне прыроды. Колькі гадоў маладой жонцы і як назвалі сыноў бацькі

Другі летні месяц выдаўся на Ляхавіччыне багатым на нараджэнні. 13 пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей шчаслівым бацькам выдадзены ў аддзеле загса райвыканкама і яшчэ чатыры – у сельвыканкамах раёна.

Сярод новых жыхароў 11 хлопчыкаў і шэсць дзяўчынак. Першынец зарэгістраваны ў сямі сем’ях, другое дзіця – у шасці. Чатыры сям’і набылі статус мнагадзетных.
Ліпеньскім здаравячком стаў Багдан, які нарадзіўся вагой 4 540 грамаў і ростам 59 сантыметраў. Дзюймоўкай месяца прызнана Варвара з вагой
2 020 грамаў пры росце 48 сантыметраў.
Дачок бацькі назвалі Варвара, Дар’я, Кацярына, Мар’яна, Міраслава і Сафія.
Сынам далі імёны Багдан, Уладзіслаў, Елісей, Ілья, Максім, Цімафей і іншыя.
Сярэдні ўзрост бацькі – 30 гадоў, маці – 27 гадоў. Юным ліпеньскім бацькам лічыцца 20-гадовы, маці – 19 гадоў. Стаў бацькам 42-гадовы зямляк, маці – 40-гадовая зямлячка.
Зарэгістравалі шлюб у аддзеле загса райвыканкама 14 пар. Сярэдні ўзрост жаніха – 26 гадоў, нявесты – 25. Юнымі ліпеньскімі маладымі лічацца 19-гадовы жаніх і 18-гадовая нявеста. Ва ўрачыстай абстаноўцы стаў мужам 47-гадовы жыхар раёна. Яго абранніцы –
45 гадоў. Для адной сямейнай пары цырымонія ўступлення ў шлюб у аддзеле загса прайшла на беларускай мове, яшчэ адны маладыя пажадалі абмяняцца заручальнымі пярсцёнкамі на фоне прыроды.

Вольга НОВІК,
начальнік аддзела загса райвыканкама.