Пра год навучальны. Пройдзе прамая лінія «ЛВ» з начальнікам аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама

10 жніўня з 12.00 да 13.00 гадзін «Ляхавіцкі веснік» па нумары 2-13-45 правядзе прамую тэлефонную лінію з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама  Святланай Канстанцінаўнай ЯКУБОЎСКАЙ па пытаннях адукацыі, змяненнях і новаўвядзеннях у 2023/2024 навучальным годзе.
Папярэдне задаць хвалюючыя пытанні ці выказаць меркаванні пра дзейнасць устаноў адукацыі раёна можна ў рабочы час па нумары 6-06-68 (рэдакцыя).