Аб’ёмы і кошт будаўнічых работ – пад увагай!

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на пастаяннай аснове праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіраваных на будаўніцтва аб’ектаў, выкананне мерапрыемстваў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 №8 «Аб прыярытэтных накірунках развіцця будаўнічай галіны».
Нягледзячы на прымаемыя меры, эфектыўнасць функцыянавання шэрагу прадпрыемстваў галіны зніжаецца, назіраецца сістэматычнае зніжэнне аб’ёму падрадных работ.
Пры адсутнасці належнага кантролю з боку заказчыкаў і падрадчыкаў за ходам будаўніцтва, Камітэт па-ранейшаму выяўляе факты завышэння аб’ёмаў і кошту будаўнічых работ.
Так, падчас праверкі падраднай арганізацыі горада Брэста на аб’ектах рамонту жылога фонду ўстаноўлены завышэнне аб’ёмаў пры выкананні работ па вонкавым аздабленні і завышэнні кошту рамонту ў сувязі з памылковым фарміраваннем фактычнага кошту работ.
Акрамя таго, Камітэтам выяўлена неабгрунтаванае выкарыстанне павышаючага каэфіцыента на сціснутасць, які ўлічвае выкананне работ у будынках, якія эксплуатуюцца. У ходзе кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што аб’ект не эксплуатаваўся і быў цалкам вызвалены для правядзення рамонту. У выніку – залішне расходаваныя бюджэтныя грошы.
У галіне не ў поўнай меры выконваецца даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы. Устаноўлена больш за 100 фактаў парушэнняў устаноўленых тэрмінаў выплаты заработнай платы і іншых выплат работнікам.
У рамках папераджальнага кантролю інфармацыя пра выяўленыя Камітэтам парушэнні і недахопы даводзіцца да гар- і райвыканкамаў з унясеннем прапаноў, накіраваных на забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, якія накіроўваюцца на будаўніцтва аб’ектаў.
КДК Брэсцкай вобласці.