Прызнаны вінаватым. Судом Ляхавіцкага раёна разгледжана крымінальная справа

8 чэрвеня судом Ляхавіцкага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Л., абвінавачанага ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Абвінавачаны Л. з 29 чэрвеня 2020 года па 16 сту-дзеня 2021 года ў розных тэлеграм-каналах, даступных для прагляду іншым карыстальнікам, разлічваючы на ўспрыманне абразлівай інфармацыі іншымі асобамі, усведамляючы публічны і зневажальны характар сваёй публікацыі, з мэтай нанясення шкоды Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падрыву яго аўтарытэту як Кіраўніка дзяржавы наўмысна размяшчаў тэкставыя паведамленні, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і якія маюць ненарматыўную форму моўнага выказвання і тым самым наўмысна публічна ў непрыстойнай форме ўнізіў годнасць асобы дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў.
Рашэннем суда аб-вінавачаны Л. прызнаны вінаватым у публічнай абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – злачынстве, прадугледжаным ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, на падставе якога прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Абвінавачаны падаў на прысуд апеляцыйную скаргу. Брэсцкі абласны суд прысуд пакінуў без змяненняў, а апеляцыйную скаргу абвінавачанага без задавальнення.

Ірына БАЦКАЛЕВІЧ, вядучы спецыяліст суда Ляхавіцкага раёна.