Дважды бронзовая призёрка II Игр стран СНГ Эмилия Ксёнжик приехала на малую родину

Дважды бронзовая призёрка II Игр стран СНГ Эмилия Ксёнжик приехала на малую родину. Своими впечатлениями она поделилась с «ЛВ».

Як “кавалася” бронза  Эміліі, не менш, калі не больш за саму дзюдаістку ведае яе першы настаўнік – трэнер-выкладчык аддзялення дзюдо СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Віктар Богуш.

Віктар БОГУШ:

– На барацьбу ў нашу тады яшчэ ДЮСШ Эмілія прыйшла зусім дзяўчынкай, будучы, здаецца, другакласніцай гарадской агульнаадукацыйнай школы. Прыйшла і засталася, што, павінен сказаць, адбываецца далёка не з усімі перспектыўнымі ў нашым відзе спартсменамі. Тым больш – спартсменкамі.
Выключнага таленту – каб адразу і да здзіўлення, я тады не заўважыў. Але ж некаторыя схільнасці да дзюдо “чыталіся” ўжо ў тым 2014, калі ўпершыню ўбачыў Эмілію на татамі. Дзяўчынка вызначалася добрымі фізічнымі данымі, была не па ўзросце моцная і ў той жа час пластычная. Былі задаткі валявога характару. Напрыклад, не ўсе новыя практыкаванні, трэніровачныя элементы даваліся ёй адразу, што называецца, з першага паказу. Свайго дасягала праз працу, пасля дзясяткаў паўтораў і настойлівага разбору памылак. А гэта ўжо характар, яго настойлівасць і настроенасць на мэту. Як і той факт, што на трэніроўкі ёй даводзілася ездзіць з Гаслаўшчыны. Гэта не столькі адлегласць, колькі час: дарога, трэніроўка, дарога.
Першы афіцыйны поспех прыйшоў да Эміліі на спартакіядзе школьнікаў Брэсцкай вобласці – стала прызёрам. Далей – больш: вобласць, рэспубліка, дзе на перспектыўную спартсменку звярнулі ўвагу трэнеры вучылішча алімпійскага рэзерву, запрасілі да сябе.
Шчыра рады за Эмілію. Яна свой медаль заслужыла!