Ляхавічане таксама сачылі за ўрачыстым закрыццём Гульняў краін СНД. Слова гасцям цырымоніі

Ляхавічане таксама сачылі за ўрачыстым закрыццём Гульняў краін СНД. Сярод тых, каму пашчасціла пабываць на Мінск-Арэне, і Аляксей Кухта:

– Для чалавека, які сачыў за гульнямі штодзень, трапіць на закрыццё Гульняў краін СНД – як узнагарода! Маштаб уражвае. Канешне, кранула, што гульні ахапілі ўсе вобласці і розныя гарады. Чарговы раз Беларусь даказала, што наша еднасць дэманструецца і ў спорце. Нават у райцэнтрах увага спорту – важная і значная. Гонар, калі на арэне з’явіліся спартсмены розных краін. Вось які павінен быць спорт – справядлівы і па-за межаў высвятлення адносін, толькі канкурэнцыя і дух спаборніцтва. А яшчэ ў гэтай барацьбе куецца братэрства народаў. Гонар за Ляхавіччыну. Глядзеў трансляцыю, калі наша зямлячка Эмілія Ксёнжык узяла запаветную бронзу. Ведаю, што перамога даецца шляхам вялікай працы, гэта гады трэніровак, загартовак, установак, гэта падтрымка родных і блізкіх, гэта поспехі і няўдачы – гэта шлях да мары. А гэтыя Гульні у Беларусі сталі прыступкай да вялікіх стартаў.