Ляхавіччына: вызначаны памяшканні для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі

РАШЭННЕ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №102

ад 7 лютага 2014 г. г. Ляхавічы

Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізоўваюцца выбаршчыкамі

На падставе пункта 2 часткі шостай артыкула 24 і часткі сёмай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт рашыў:

1. Вызначыць пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізоўваюцца выбаршчыкамі, згодна дадатку.

2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

3. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Выконваючы абавязкі старшыні У. У. ДЗЯЖУРНЫ.

Кіраўнік справамі У. М. ДАРАШЭНКА.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 102 ад 7.02.2014 г.

Пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізоўваюцца выбаршчыкамі

1. Памяшканне гарадскога Дома культуры.

2. Памяшканне ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы”.

3. Памяшканне ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Ляхавічы”.

4. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Ляхавіцкага райпо.

5. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Ганчароўскага сельскага Дома культуры.

6. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Жарабковіцкага сельскага Дома культуры.

7. Памяшканне адміністрацыйнага будынка СВК “Канюхі”.

8. Памяшканне магазіна в. Сваятычы.

9. Памяшканне ДУА “Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

10. Памяшканне ДУА “Дараўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

11. Памяшканне магазіна в. Галаўнінцы.

12. Памяшканне ДУА “Крывошынская сярэдняя школа”.

13. Памяшканне ДУА “Ліпская сярэдняя школа”.

14. Памяшканне адміністрацыйнага будынка Куршынавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

15. Памяшканне ДУА “Тальмінавіцкая сярэдняя школа”.

16. Памяшканне ДУА “Начаўская сярэдняя школа”.

17. Памяшканне магазіна в. Рачканы.

18. Памяшканне адміністрацыйнага будынка СВК “Ляхавіцкі”.

19. Памяшканне Адахаўшчынскай сельскай бібліятэкі.

20. Памяшканне ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа”.

21. Памяшканне магазіна в. Ураджайная.

22. Памяшканне магазіна в. Вялікая Лотва.

23. Памяшканне Задворскага сельскага Дома культуры.

24. Памяшканне Альхоўскага сельскага Дома культуры.

25. Памяшканне ДУА “Малагарадзішчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

26. Памяшканне ДУА “Востраўская сярэдняя школа”.

27. Памяшканне Тухавіцкага сельскага Дома культуры.

28. Памяшканне ДУА “Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

29. Памяшканне ДУА “Зубелевіцкая базавая школа”.

30. Памяшканне ДУА “Свяціцкая сярэдняя школа”.

31. Памяшканне магазіна в. Навасёлкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *