Цёплы экспарт і не толькі. Калектыў ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» адзначве прафесійнае свята

Дырэктар Уладзімір Гунько.

55 гадоў назад у Тухавічах быў заснаваны торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі». Праз два гады ён здабыў першую партыю фрэзернага торфу для кампаставання. Паўвека назад тухавіцкія торфаздабытчыкі сталі выпускаць брыкет – самы на той час запатрабаваны від паліва. На пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя з канвеера сыходзіла каля 160 тысяч тон прадукцыі ў год!

На жаль, змяненні, што адбыліся напрыканцы мінулага – пачатку бягучага стагоддзя, не зусім станоўча паўплывалі і на брыкетную вытворчасць. Попыт на гэты від паліва пачаў зніжацца. Адмоўным чынам гэта адбілася і на заводзе ў Ляхавіцкім раёне. Але трэба ведаць тухавічан, якія не прывыклі скарацца цяжкасцям.
– Зразумела, неабходна было шукаць новыя рынкі збыту. І мы іх знайшлі, у тым ліку замежныя. Так, давялося памяняць схему разгрузкі, лагістыку, спатрэбіўся час, каб знайсці партнёраў, новых спажыўцоў торфабрыкетнай прадукцыі. І сёння можам сказаць: наш калектыў упэўнена трымаецца на плаву, – адзначае дырэктар
ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько.
Ва ўмовах санкцый сёлета за восем месяцаў экспарт тухавіцкіх бры-
кетаў, што адпраўляюцца, у асноўным, у Польшчу, Літву, дасягнуў
1 500 тысяч долараў – 140 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду. Колькасць замежных пакупнікоў, жадаючых купіць тухавіцкія брыкеты, толькі павялічваецца.
– Умоўна нашы рынкі збыту можна падзяліць на чатыры часткі. Акрамя экспарту, гэта і продаж брыкету насельніцтву, арганізацыям жыллёва-камунальнай і сацыяльнай сфер, а таксама продаж сушонкі на беларускія цэментныя заводы. Так, 52 працэнты сушонкі, якая паступае ў Беларускую цэментную кампанію, выпускаецца на нашым
прадпрыемстве, – гаворыць кіраўнік ААТ.
Канешне, за такой запатрабаванасцю і ўстойлівай папулярнасцю тухавіцкай прадукцыі – штодзённая руплівая праца здабытчыкаў і перапрацоўшчыкаў аднаго з самых паспяховых прадпрыемстваў паліўна-энергетычнай галіны краіны і першага па велічыні прадпрыемства па вытворчасці паліўных брыкетаў у Еўропе.
На ўстойлівую і планамерную работу прадпрыемства могуць паўплываць многія фактары: і змяненні кан’юнктуры рынку, і санкцыйная палітыка, ды і надвор’е раз-пораз прыносіць непрыемныя сюрпрызы, як, напрыклад, сёлета.
– Здабыча торфу – справа метэазалежная. Сёлета пачалі працаваць на тарфяных палетках у звычайны час – у другой дэкадзе красавіка. На той перыяд толькі 40 працэнтаў плошчаў былі прыгодныя для здабычы. Потым у чэрвені пачаўся доўгі дажджлівы сезон, што, безумоўна, паўплывала на тэрміны палявых работ. Так што давялося даганяць графік. На сёння здабыта 92 працэнты ад запланаванага – 370 тысяч тон, – расказвае Уладзімір Гунько і дадае:
– Таму зноў і зноў хачу шчыра падзякаваць нашым торфаздабытчыкам, якія ў самых складаных умовах надвор’я паказваюць высокія вытворчыя паказчыкі.
І сапраўды прозвішчы лепшых з лепшых рупліўцаў тарфяных палёў гучаць сярод лідараў традыцыйнага рэспубліканскага спаборніцтва сярод торфаздабытчыкаў краіны. Сёлета, як і каторы год запар, машыніст-штабялёўшчык Генадзій Гутырчык паказвае майстар-клас: выканаў ужо двухсезоннае заданне – заштабеляваў 95 тысяч тон торфу. Першы сезон у якасці машыніста па здабычы торфу Анатолій Маркевіч, але ўжо ў яго адзін з лепшых паказчыкаў сярод калег у галіне – больш за 20 тысяч тон. Профі – гэта пра машыністаў па здабычы торфу Дзяніса Гаўрыльчыка, Валерыя Цыруліка, Анатолія Лапіча. Выдатна – такую адзнаку кіраўніцтва завода ставіць машыністам пагрузчыка Мікалаю Жылінскаму, Дзянісу Сватко.
Працаваць на склад – адназначна гэта не пра ляхавіцкі торфабрыкетны. Як адзначае Уладзімір Гунько, спажыўцы чакаюць тухавіцкую прадукцыю з нецярпеннем.
Чатыры гады назад у ТБЗ «Ляхавіцкі» з’явіўся першы філіял – торфапрадпрыемства «Калпеніца» ў Баранавіцкім раёне, дзе прайшлі мадэрнізацыя, рамонты, устаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне. Цяпер «Калпеніцу» не пазнаць. А на пачатку 2023 года ў прадпрыемства чарговае прыбаўленне – філіялам стаў і «ТБЗ Гатча-
Осаўскі». Такім чынам, калектыў ААТ «ТБЗ Ляха-
віцкі» сёння – каля
380 чалавек, якія разам
вырашаюць задачу дзяржаўнай важнасці ў паліўнай энергетыцы.
Напярэдадні прафесій-
нага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліў-
най прамысловасці – у Тухавічах ушаноўвалі лепшых работнікаў-завадчан. Колькі было ўзнагарод! Звання «Ганаровы работнік газавай і паліўнай прамысловасці» ўдастоены дырэктар прадпрыемства Уладзімір Гунько, а таксама машыніст па здабычы фрэзернага торфу філіяла «Торфапрадпрыемства Калпеніца» Тадэвуш Сташынскі. Ганаровага звання «Ветэран газавай
і паліўнай прамысловасці» ўдастоены былы дырэктар «Калпеніцы» Сяргей Ваўчкоў і былы машыніст цеплавоза ТБЗ Іван Рабцэвіч.
Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Беларусі ўзнагароджаны рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў філіяла «ТП Калпеніца» Мікалай Булыга. Ганаровай граматай ДВА «Белпалівагаз» адзначаны вадзіцель філія-
ла «ТБЗ Гатча-Асоўскі» Віктар Масейка, Падзякай «Белпалівагаза» – манцёр пуці торфабрыкетнага
завода Сяргей Матчэня.
«ЛВ» далучаецца да віншаванняў у адрас усіх, хто ў адказе за паліўна-энергетычную бяспеку. Жадаем моцнага здароўя, трываласці і пакарэння новых працоўных вяршынь.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Начальнік транспартнага цэха Валерый Ходас.
Машыніст цеплавоза Іван Далідзік.

Машыніст пагрузчыка Аляксандр Алексіч.
Начальнік рамонтна-механічнага ўчастка Ігар Жанкевіч (справа), Пётр Пацукевіч, Аляксандр Вдоўкін, Аляксандр Ключынскі.
Апаратчык сушкі торфу Генадзій Бабарэка, майстар змены Аляксандр Мароз.

Начальнік брыкетнага цэха Васілій Іваноў
Начальнік брыкетнага цэха Васілій Іваноў (справа)
і вадзіцель пагрузчыка Мікалай Жылінскі.