Дарагія нашы абаронцы!

Стаць пад армейскія сцягі ў нашай краіне лічыцца не толькі грамадзянскім абавязкам, але і гонарам для кожнага маладога чалавека.

У лютаўскім календары не надта многа святаў. Але менавіта ў гэты зімовы месяц свой дзень адзначаюць сапраўдныя мужчыны. 23 лютага ў нашай краіне – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна самыя цёплыя словы – людзям у ваеннай форме. Тым, хто свядома выбраў прафесію ваеннага, хто выконвае сёння ці выконваў раней адзін з самых пачэсных грамадзянскіх абавязкаў – служыць ці служыў у арміі. Тым, хто сем дзесяцігоддзяў назад са зброяй у руках абараняў Радзіму ад фашысцкай навалы, і тым, каго паклікаў на вайну інтэрнацыянальны доўг. Тым, дзякуючы каму мы сёння жывём пад мірным небам, і хто гатовы ў любы момант устаць на абарону спакою і інтарэсаў сваёй сям’і, свайго народа, сваёй краіны.

Дарагія нашы абаронцы – ваенных і мірных прафесій, шаноўнага ці пакуль яшчэ пяшчотнага ўзросту, сур’ёзныя і жартаўлівыя, рэалісты і летуценнікі, але заўсёды надзейныя, мужныя, сапраўдныя! Вам напярэдадні свята – самыя шчырыя прызнанні і сардэчныя пажаданні ад усіх, каму вашы абарона, увага, надзейнасць патрэбны штодзень і штохвіліну.

Мір нашаму дому!

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мяжуеў – наш зямляк, ураджэнец Ляхавічаў. Ён не забывае і сваю родную СШ № 1, падчас наведвання якой зроблены гэты здымак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *