Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сённяшнія і будучыя абаронцы Радзімы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Да прафесіі ваеннага ў нашым грамадстве – асаблівыя адносіны. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі ў пагонах. Беларускі народ можа ганарыцца абаронцамі – прафесіяналамі сваёй справы, тымі, хто дзень і ноч стаіць на варце нашай бяспекі, на варце мірнага жыцця народа.

Вялікі ўклад ва ўмацаванне абароннага патэнцыялу краіны, у падтрымку высокага аўтарытэту арміі і прэстыжу ваеннай службы ўносяць ветэраны вайны і Узброеных Сіл краіны.

Выказваем шчырыя словы падзякі не толькі тым, хто прысвяціў сваё жыццё вялікай справе служэння Айчыне, выбраўшы гэта сваёй прафесіяй, але і тым, хто мірнай сумленнай працай умацоўвае нашу краіну.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і аптымізму. Няхай заўсёды на нашай зямлі будзе мір, а ў вашых сем’ях – згода

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *