У імя міру і згоды. Штогод 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру

2023 год, аб’яўлены ў Беларусі Годам міру і стварэння, яшчэ раз нагадаў: ідэі міру і стваральнай працы – неад’емныя ўмовы развіцця беларускай дзяржавы. Сярод ключавых напрамкаў дзейнасці – падтрымка мірных ініцыятыў грамадзян і ўдасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання. Менавіта ў гэтых накірунках актыўна працуе і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

– У цэнтры нашай ўвагі пытанні будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту помнікаў і абеліскаў, утрымання месцаў пахавання, – расказвае старшыня РА ГА «Беларускі фонд міру» Ларыса Юшкевіч. –
Летась па ініцыятыве раённай арганізацыі Фонда міру пры фінансавай падтрымцы ТАА «Фермент»  выкананы работы па добраўпарадкаванні воінскага пахавання ўраджэнца вёскі Малышы Іосіфа Канцэлярчыка, які ў гады вайны быў партызанскім сувязным і загінуў. Сёлета месцам добраўпарадкавання стала магіла героя нашага часу Сяргея Свянтэцкага.
Імя юнака з вёскі Крывошын навечна ўнесена ў спісы асабовага складу воінскай часці 7404 г. Баранавічы. У 1997 годзе
наш зямляк цаной свайго жыцця папярэдзіў уцёкі асабліва небяспечных злачынцаў са спецвагона на чыгуначным вакзале ў Баранавічах. Указам Прэзідэнта ваеннаслужачы ўнутраных войскаў Сяргей Свянтэцкі ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» – першым ва ўнутраных войсках краіны. Дзяржаўную ўзнагароду бацькам героя падчас урачыс-тай цырымоніі ўручыў Кіраўнік дзяржавы.
– Па ініцыятыве Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі Беларускага фонда міру выкананы работы па бягучым рамонце элементаў добраўпарадкавання і помніка на пахаванні Сяргея Свянтэцкага ў вёсцы Крывошын. Спонсарская дапамога
была аказана ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», ААТ «Шлях новы», – адзначае Ларыса Юшкевіч. – Наш абавязак – гэта наша памяць і ўдзячнасць кожнаму герою і ваенных гадоў, і мірнага часу, хто прынёс свабоду і незалежнасць краіне, і хто сёння мужна захоўвае яе мір і спакой, хто абараняе народ ад замахаў як унутры краіны, так і на яе межах… Наша жыццё мяняецца, але памяць застаецца нязменнай. Яна жыве ў сэрцах наступных пакаленняў. Нязменнымі таксама застаюцца нашы добрыя мірныя справы ў імя міру і стварэння!