З узнагародай! Хто з педагогаў Ляхавіччыны ўзнагароджаны да Дня настаўніка

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дашкольнай адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу і развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 1 г. Ляхавічы» Ірына ГУСАК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі выхаваўчай работы, мэтанакіраваную работу па развіцці творчых здольнасцей навучэнцаў, асабісты ўклад у выхаванне навучэнцаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – выхавальнік АП «Ляхавіцкі аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Наталля КАЗУШЧЫК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – настаўнік пачатковых класаў і матэматыкі ДУА «Крывошынская сярэдняя школа імя Г. С. Здановіча» Зоя ЗУБІК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па развіцці творчых здольнасцей навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – дырэктар ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Ляхавічы» Людміла ЮНІК.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ляхавічы» Наталля КУДРАЎЦАВА, настаўніца абслуговай працы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы» Іна БОРТНІК;
за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, асабісты ўклад у выхаванне навучэнцаў, актыўны ўдзел у навукова-метадычнай рабоце і грамадскім жыцці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка –
выкладчык АП «Ляхавіцкі аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Яўгеній БІЗА.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за добрасумленную працу ў сістэме дашкольнай адукацыі, мэтанакіраваную работу па стварэнні неабходных умоў для ўсебаковага развіцця і выхавання дашкольнікаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Ляхавічы» Наталля ШЫРЭЙ.