Не зерне – чысты янтар. На Ляхавіччыне сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прыступілі да ўборкі 1 700 гектараў кукурузы на зерне


Вадзіцель СУП «Белазем’е» Аляксандр Маляр.

 

З надыходам другога месяца восені работы ў палях менш не становіцца. Магутныя трактары-аратыя рана пачынаюць і завяршаюць сваю дзённую вахту бліжэй да наступлення прыцемкаў, працягваецца копка бульбы і цукровых буракоў, ужо некалькі тыдняў не спыняецца сіласанарыхтоўчая кампанія.

А ў другой палове мінулага тыдня сельскагаспадарчыя арганізацыі нашага раёна прыступілі да абмалоту кукурузы. Вядома, што апошні збожжаўборачны сезон выдаўся менш удалым, чым, напрыклад, мінулы. Горшая ўраджай-насць сярэдняга каласа-вога гектара, канешне ж, мінусам адбілася на валавым хлебным зборы. Але ж у запасе аграрыяў кукуруза, за кошт абмалоту якой ёсць магчымасць у нейкай ступені згладзіць недабор збожжа. Тым больш, што, як паказалі першыя дні ўборкі, кукурузны зерневы гектар не бедны. На не самых урадлівых землях СУП «Ліпнянка» з сярэд-няга гектара «здымаюць» каля паўсотні цэнтнераў янтарнага зерня, у «Шляху новым» – за 80.


Сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Белазем’е» стартавыя дні работы на кукурузных гектарах прынеслі каля 70 і больш цэнтнераў ураджаю з кожнага.
З адлегласці 100–150 метраў назіраць за панарамай уборачных работ у СУП «Белазем’е» цікава. Выпісаны для гэтага ў адным з філіялаў ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» камбайн паводзіць сябе на полі дастаткова імкліва. Некалькі кругоў туды-сюды – і ў расчыненых створках зборнага бункера пачынае фарміравацца і расці горка зерня. Яшчэ дзясяткі мет-раў – і бункерная ёмістасць запаўняецца пад выгрузку. Пра што, у прыватнасці, сігналізуе светлавы сігнал яго аранжавага маячка. Гэта каманда аўтамабілю – адвозчыку зерня.
Уборачны камбайн аснашчаны шасціметро-вай кукурузнай жняяркай, сістэмай камп’ютарыза-цыі асноўных працэсаў работы, загрузачная вага бункера складае прыкладна дзевяць тон зерневай масы. Тры з невялікім «верхам» бункеры, і 30-тонны МАЗ-адвозчык з прычэпам, плаўна пагойдваючыся на няроўнасцях поля, накіроўваецца на разгрузку.
– Большая частка зерня кукурузы з поля паступае ў адзін з філіялаў камбіната. Учора, напрыклад, такім чынам адгрузілі 120 тон. Тамтэйшыя машыны за дзень паспелі зрабіць па два рэйсы – станавіліся пад загрузку двойчы. Канешне ж, некаторая колькасць кукурузнага зерня застанецца ў «Белазем’і» для патрэб уласнай жывёлагадоўлі, – расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Рамуальд Бубен.
Уборачным камбайнам кіраваў камандзіраваны ў Ляхавічы Дзмітрый Кулік (на здымку) – вопытны, умелы, спрактыкаваны на розных вытворчых падрадах механізатар з Драгічынскага раёна. А на адвозцы ўраджаю ў той дзень быў заняты Аляксандр Маляр –
не менш вопытны, адказ-ны і ўмелы хлебароб СУП «Белазем’е». Тандэм працаваў зладжана, як адно цэлае.
Для ўборкі на зерне ў раёне зарэзервавана, згодна са статыстыкай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, амаль 1 700 гектараў кукуруз-ных плошчаў. І СУП «Белазем’е» па гэтым паказ-чыку сярод раённых лідараў. На пачатак убо-рачных работ у прад-прыемства налічвалася 286 зерневых кукурузных гектараў. Больш – толькі ў СУП «Ліпнянка» – 659.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.