Прадметна пра Дырэктыву. Пра што гаварылі на вераснёўскай сесіі раённага Савета дэпутатаў

Здавалася б, што можа быць прасцей – жыві, працуй, вучыся, адпачывай, але рабі ўсё гэта па законе і сумленні. І тады не будзе праблем ні ў цябе, ні ў тых, хто побач. Але, на жаль, на справе ўсё не так ідэальна. Парушэнні грамадскага парадку і працоўнай дысцыпліны, сацыяльнае ўтрыманства і п’яныя на дарозе, стварэнне пажаранебяспечнай сітуацыі і насілле ў сям’і – такія супрацьпраўныя паводзіны прадаўжаюць мець месца. Таму па-ранейшаму актуальна барацьба з такога кшталту негатыўнымі праяўленнямі. Адназначна, змагацца з імі можна толькі калектыўна, пры агульнай зацікаўленасці розных службаў з удзелам грамадскіх аб’яднанняў. З 2004 года дзейнічае Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Многае ў накірунку яе выканання зроблена і ў Ляхавіцкім раёне, аднак праблемныя моманты па-ранейшаму існуюць. І ім надаецца самая пільная ўвага. На вераснёўскай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання адно з пытанняў тычылася рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1.

Умовы працы – бяспечныя, дысцыпліна – строгая. Так павінна быць

Бяспечныя ўмовы працы і строгая дысцыпліна на кожным працоўным месцы – сярод гарантый паспяховасці работы прадпрыемства ці арганізацыі. Калі іх парушаць, то праблем не пазбегнуць. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень расказала, што за 8 месяцаў бягучага года на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны не зарэгістравана няшчасных выпадкаў на вытворчасці, летась іх было дзевяць. Але гэта не нагода супакойвацца. Па словах Дзіяны Трысцень, у некаторых арганізацыях захоўваецца негатыўная тэндэнцыя парушэння элементарных патрабаванняў правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі, тэхналагічных нормаў вытворчасці, нізкага ўзроўню працоўнай дысцыпліны. Для аказання практычнай і метадычнай дапамогі, з мэтай кантролю за студзень –жнівень 2023 года праведзена
76 рэйдаў раённай мабільнай групы. Падчас іх выяўлена 803 парушэнні патрабаванняў бяспекі (за аналагічны леташні перыяд – 772), з якіх 498 парушэнняў зафіксавана ў сельгаспрадпрыемствах. Асноўныя сярод іх – невыкананне правілаў тэхнікі бяспекі пры рамонце тэхнікі, адсутнасць абароннай агароджы, парушэнне тэрмінаў паўторнага інструктажу па ахове працы і іншае. У маі праведзены месячнік бяспекі працы. Мабільная група праінспектавала ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», «Ляхавіцкі льнозавод», ТАА «Акусцікмаш», «Трансэлектрабуд». Па выніках рэйдаў выдадзены рэкамендацыі на ўхіленне 18 парушэнняў па пытаннях аховы працы, якія тычыліся выканання санітарных нормаў, правілаў эксплуатацыі інструментаў і абсталявання і г. д.
Дзіяна Трысцень спынілася і на дзейнасці спецыялістаў па ахове працы. Сёлета за студзень – жнівень імі выяўлена 1 345 парушэнняў аховы працы, для іх ухілення выдадзена 386 прадпісанняў (найбольшая колькасць у Ляхавіцкім лясгасе – 62,
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» – 39, ААТ «Нача» – 31, ААТ «Жарабковічы» і ЗАТ «Белпрампрыбор» – па 23. Найбольш плённа працуюць у плане арганізацыі аховы працы у СУП «Ліп-
нянка», дзе атрымана ўсяго 4 прадпісанні, а таксама Ляхавіцкая райбальніца, ДРБУ-200, ПМК-13 – па 8 прадпісанняў у кожнай
арганізацыі. Да дысцыплінарнай адказнасці па ініцыятыве службаў аховы працы прыцягнуты 120 работнікаў, з якіх 27 – службовыя асобы. Акрамя таго, наймальнікамі аб’яўлена 30 заўваг, 36 вымоў, 7 работнікаў звольнены, 74 пазбаўлены стымулюючых выплат. Дзіяна Трысцень адзначыла, што работа інжынераў па ахове працы ў сельгас-
прадпрыемствах раёна актывізавалася і ўзмацнілася.
А вось намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран мае іншае меркаванне: інжынеры па ахове працы дзейнічаюць пасіўна. Маніторынгавая група выяўляе больш парушэнняў, чым спецыялісты па ахове працы, якія непасрэдна павінны кантраляваць такія пытанні. Працуюць добра толькі там, дзе адчувальна зацікаўленасць кіраўніцтва прадпрыемства і арганізацыі ў пытаннях аховы працы.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык таксама назваў недастатковай работу па арганізацыі аховы працы ў гаспадарках раёна.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч зазначыў, што кіраўнікам арганізацый неабходна ўзмацніць адказнасць за рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы № 1, у тым ліку персанальную адказнасць кожнага працаўніка.

Дзеля грамадскай бяспекі


На сітуацыі з пажарамі і праведзеных мерапрыемствах прафілактычнай накіраванасці спыніўся начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Буйкевіч. У прыватнасці, ён адзначыў, што сёлета ў раёне зарэгістравана 25 пажараў, як і за аналагічны васьмімесячны перыяд мінулага года. 22 пажары адбыліся ў жыллёвым фондзе, па адным – на транспарце грамадзян, на сельгас-
аб’екце (ААТ «Жарабковічы»), па два – на транспарце прадпрыемстваў (ПМС, ТАА «Фермент»). Дарэчы, на Брэстчыне назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці пажараў. Кіраўнік РАНС паведаміў, што рост колькасці пажараў зарэгістраваны ў Ганчароўскім, Конькаўскім, Начаўскім, Альхоўскім, Востраўскім сельсаветах.
Трывожны аспект – гібель людзей ад знешніх прычын. У раёне за 8 месяцаў зарэгістравана 7 такіх выпадкаў. Прычыны – атручванне алкаголем, траўмы, суіцыды.
Важным складнікам работы па папярэджанні пажараў, фарміравання ў насельніцтва культуры бяспекі жыццядзейнасці Юрый Буйкевіч назваў актыўную прапагандысцкую работу сярод насельніцтва, работу назіральных камісій. У прыватнасці, за студзень – жнівень назіральныя камісіі наведалі 2 361 домаўладанне ў розных населеных пунктах Ляхавіччыны. Добра сябе зарэкамендавалі і з’яўляюцца запатрабаванымі сустрэчы (сёлета праведзена 64) з працоўнымі калектывамі, выступленні ў навучальных установах (50), месцах масавага знаходжання людзей (15) і іншае. Для паляпшэння якасці навучання насельніцтва пытанням бяспекі жыццядзейнасці на базе ЦДАДіМ створаны «Пакой бяспекі». Але, як заўважыў Юрый Буйкевіч, напаўняльнасць пакоя навучальным і прэзентацыйным матэрыялам пакуль недастатковая.
За восем месяцаў бягучага года супрацоўнікі дзяржаўнага пажарнага
нагляду правялі 38 маніторынгаў суб’ектаў гаспадарання, 17 мерапрыемстваў тэхнічнага характару ў адносінах да будаўнічых і праектных арганізацый.
Выдадзена 199 прадпісанняў на ўхіленне выяўленых недахопаў па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі.
Начальнік РАНС расказаў, што маюцца парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, па якіх доўгі час не прымаюцца меры, накіраваныя на ўхіленне праблем. У прыватнасці, гэта тычыцца шэрага ўстаноў культуры раёна.
Акрамя таго, дакладчык расказаў пра мерапрыемствы, што праводзяцца ў раёне па стварэнні бяспечных умоў пражывання сацыяльна ўразлівых катэгорый грама-
дзян, спыніўся на пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны, бяспекі грамадзян на вадзе.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна ўказаў на неабходнасць актывізацыі работы назіральных камісій, асабліва гэта актуальна напярэдадні наступлення халадоў.
У цэнтры ўвагі павінны быць мнагадзетныя, неўладкаваныя сем’і, састарэлыя і адзінока пражываючыя грамадзяне сталага ўзросту.
Пра сітуацыю на дарогах расказаў іспектар АДАІ РАУС Ігар Усік. Сёлета ў раёне адбылося тры ДТЗ, на пяць менш, чым за аналагічны перыяд
2022 года. Усяго зафіксавана 3 212 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прычым 18 з іх на рахунку нецвярозых вадзіцеляў.
Юрый Чаранкевіч нагадаў, што большую ўвагу трэба надаваць стану дарожнага пакрыцця, бо часта менавіта неўладкаванасць дарог становіцца прычынай аварый. Таму пільная ўвага стану вулічна-дарожнай сеткі павінна быць як з боку АДАІ, так і дарожных арганізацый.

Прыярытэты расстаўлены


З мэтай далейшага ўмацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны райсавет дэпутатаў у сваім рашэнні назваў прыя-рытэтнымі накірункамі дзейнасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання грамадскую бяспеку, прафілактыку п’янства, алкагалізму, суіцыдальных паводзін, дарожную бяспеку, папярэджанне надзвычайных сітуацый. У сувязі з чым, як падкрэсліў Юрый Чаранкевіч, патрабуецца ўзмацненне пажарна-прафілактычнай работы, актывізацыя індывідуаль-най прафілактычнай работы з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі насельніцтва.

Галіна КАНЬКО.