Смецце пад замок. Варыянт вырашэння праблемы ўтрымання кантэйнераў для смецця прадэманстравалі ляхавіцкія камунальнікі

Адрас «завулак Фестывальны, дом 2» не аднойчы гучаў з не самага прыемнага боку, а менавіта – па пытанні ўтрымання кантэйнераў для смецця. Скаргі паступалі падчас прамых ліній кіраўніцтва раёна, камунгаса, звярталіся з гэтай праблемай і на гарачую лінію «ЛВ».

Днямі варыянт вырашэння гэтай праблемы прадэманстравалі камунальнікі.
– Кантэйнеры для паасоб-нага збору смецця па гэтым адрасе ўжо дэманціраваны. А на іх месцы з’явілася спецыяльная пляцоўка для збору смецця. Галоўная ўмова такой зручнай навінкі – кодавы замок, код ад якога будзе даступны жыльцам прылеглых дамоў. Жыльцы дома нумар 2 па завулку Фестывальным неаднаразова адзначалі, што антысанітарыю вакол часам ствараюць самі гараджане, лянуючыся закінуць смеццевы пакет у кантэйнер. Спадзяёмся, што такая кантэйнер-ная пляцоўка вырашыць праблему са зборам смецця. Нагадваем, што бескантэйнерны збор смецця будзе ажыццяў-ляцца як і раней. Гэта значыць збор адходаў у насельніцтва транспартам камунгаса не адмяняецца, будзе ажыццяўляцца згодна з графікам, – адзначыў дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі.