15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Абноўлены з удзелам мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фундаментам для стварэння сапраўднай народнай дзяржавы, у якой клопат пра чалавека з’яўляецца прыярытэтам праводзімай палітыкі.
Сёння, калі свет сутыкаецца з новымі выклікамі, асабліва важна памятаць пра прынцыпы, закладзеныя
ў нашай Канстытуцыі. Яна з’яўляецца надзейным арыенцірам у справе захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, умацавання грамадзянскага адзінства і забеспячэння стабільнай будучыні для наступных пакаленняў.
Патрыятычны абавязак кожнага з нас – паважаць Канстытуцыю і строга прытрымлівацца яе палажэнняў, дзякуючы якім фарміруецца стабільная, прававая і дэмакратычная дзяржава.
Паважаныя землякі!
Напярэдадні свята жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, міру і згоды. Няхай кожны з нас сваёй працай і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй садзейнічае працвітанню нашай малой радзімы.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя, з’яўляючыся Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь, увабрала ў сябе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла
прыярытэты нацыянальнага развіцця. Яна служыць
надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне
сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.
Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны прыярытэтнымі задачамі ў Рэспубліцы Беларусь.
Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну.
Жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

