Абласны ваенкамат інфармуе
Ваеннаабавязаных грамадзян, зарэ-гістраваных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, якія па розных прычынах не прайшлі зверку ўліковых даных, просяць прыбыць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства для ўдакладнення даных.
Даныя, якія падлягаюць удаклад-ненню: прозвішча, імя, імя па бацьку; дата нараджэння; месца жыхарства; месца знаходжання; адукацыя; склад сям’і; месца работы; нумары тэлефонаў; пры наяўнасці пасведчання на права кіравання ТС – тэрмін дзеяння і дазволеныя катэгорыі.
Пры немагчымасці асабістай яўкі ў ваенны камісарыят, указаныя даныя можна паведаміць дзяжурнаму па ваенным камісарыяце Брэсцкай вобласці кругласутачна па тэлефоне 8-0162-56-33-02,
WhatsApp, Viber +37529-851-15-52 ці па электроннай пошце brestovk@mod.mil.by.

