Па працоўных пытаннях. У Ляхавічах 28 верасня прыём прайшоў у раённым аб’яднанні прафсаюзаў

Апошні чацвер месяца па традыцыі праходзіць пад знакам прафсаюзных прававых прыёмаў.

У Ляхавічах 28 верасня прыём прайшоў у раённым аб’яднанні прафсаюзаў. У цэнтры ўвагі – пытанні кантрактнай сістэмы найму, тэрміны выплаты заработнай платы, ахова працы і іншыя моманты.
Прыём вяла прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ» Алеся Прыступчык. Магчымасцю знайсці адказы на хвалюючыя пытанні скарысталіся шэсць чалавек. Сярод узнятых пытанняў – афармленне працоўных адносін з работнікам, які працуе на няпоўную стаўку па кантракце ў выпадку прыцягнення яго да работы на поўную стаўку. Цікавілі і падставы для звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка, пры якіх неабходна апавяшчаць прафсаюз, а таксама магчымасць пераводу маладога спецыяліста на другую пасаду да завяршэння тэрміну адпрацоўкі і г. д.
У рамках прававога прыёму інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі сустрэлася з працоўным калектывам ТАА «ЮстаПласт» і расказала пра новаўвядзенні Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступяць у дзеянне 1 студзеня 2024 года. Сярод іх гарантыі для работнікаў пры праходжанні дыспансерызацыі ў арганізацыях аховы здароўя і ўмовы для вызвалення ад работы з захаваннем сярэдняга заробку, выпадкі дзялення водпуску і г. д.
Тамара ПРАКАП’ЮК,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.