Задумалі і згулялі квінтэт. У Ляхавічах адбыўся другі этап занальных спаборніцтваў абласной спартакіяды «Вертыкаль»

Другі этап занальных спаборніцтваў абласной спартакіяды «Вертыкаль» сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады, які адбыўся ў Ляхавічах, пакінуў яркія эмоцыі, выклікаў моцныя ўражанні

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

«Вертыкальныя» спаборніцтвы вызначаліся відовішчнасцю, прахо-дзілі ў адносна роўнай барацьбе. Бескампрамісна, аднак у добразычлівай, падкрэслена сяброўскай атмасферы.
Спартакіядным днём стала мінулая субота, базай спаборніцтваў – гульнявыя залы СДЮШАР Ляхавіцкага раёна і такога ж фармату пляцоўка мясцовага аграрнага каледжа. Каледж арганізатары аддалі ў распараджэнне баскетбалістаў – як максімальна адаптаваны для правядзення баскетбольных матчаў закрыты паркет. Зала і сапраўды пасля параўнальна нядаўняга рамонту выглядае вельмі нядрэнна: бліскучае, але не коўзкае пакрыццё, інфармацыйнае табло з магчымасцю дыстанцыйна мяняць паказчыкі, функцыянальныя раздзявальні, абноўленыя шчыты-кольцы і баскетбольная разметка.
Гульнявыя залы СДЮШАР прыз-началіся для валейбола і міні-футбола. Іменна з гэтых трох гульнявых відаў спорту і складалася праграма ляха-віцкага занальнага этапу абласной «Вертыкалі».
Пачыналася ўсё парадам-прадстаў-леннем пяцёркі каманд-удзельніц: горада Баранавічы, Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага раёнаў.
Валейбол івацэвіцкай каманды з самага пачатку падаўся больш тэхнічным, грунтоўным. Яна і стала пераможцай.
Кропку ў спаборніцтвах паставіў міні-футбол, кароткі занальна-спар-такіядны турнір па якім завяршыўся вікторыяй баранавіцкай гарадской каманды.
Але ж самае прыемнае для гаспадароў – ляхавіцкіх удзельнікаў занальнага этапу абласной спартакіяды – адбылося ў бас-кетбольнай зале. Іменна ў спаборніцтвах па гэтым тэхнічна складаным, нялёгкім у плане фізічнай падрыхтоўкі відзе спорту каманда Ляхавіцкага раёна стала лепшай. Папярэдне была атрымана перамога над «вертыкальшчыкамі» з Баранавіцкага раёна. Затым у сустрэчы за першае месца нашы перакідалі і перабегалі дружыну з Івацэвіцкага раёна. Па выніках чатырохраўндавага паядынку рэферы на пляцоўцы зафіксаваў канчатковыя лічбы – 39:23 на карысць ляхавічан. Віншуем каманду і чакаем працягу на абласным узроўні.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.