Жаночая статыстыка. Колькі на Ляхавіччыне пражывае прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва

Па інфармацыі аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна, на Ляхавіччыне, па стане на пачатак года, налічвалася 22 388 жыхароў, з якіх 11 998 – прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. З іх лічацца гараджанкамі 5 858.

Згодна са статыстычнымі данымі, 5 347 зямлячак у праца-
здольным узросце, старэй працаздольнага ўзросту – 4 746 жыхарак раёна.
Па стане на 10 кастрычніка, на Ляхавіччыне пражываюць
392 мнагадзетныя сям’і, у якіх выхоўваецца 1 290 дзяцей. У Ляхавічах зарэгістравана 231 сям’я, у якой выхоўваюцца трое і болей дзяцей, расказалі ў ТЦСАН.
38 жанчын у раёне ўзнагароджаны ордэнам Маці.
Нашы жанчыны паспяхова сумяшчаюць мацярынства з прафесійнай дзейнасцю.
Больш за 500 зямлячак працуюць у педагагічнай сферы.
У сістэме аховы здароўя задзейнічаны 552 прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, з іх 54 – урачы, 339 – сярэдні медперсанал.
Сярод жыхарак Ляхавіччыны ёсць прадстаўніцы рэдкіх для жанчын прафесій, напрыклад, архітэктар, майстар участка аўтатранспарту, тэхнік па абслугоўванні энергетычнага абсталявання, вадзіцель у сельгасарганізацыі і г. д.

Наталля ПЕРАПЕЧКА