В Ляховичском районе горел жилой дом

27 кастрычніка на пачатку сёмай гадзіны ў РАНС паступіла паведамленне па пажар жылога дома ў аграгарадку Конькі. На месца здарэння выязджалі ляхавіцкія і баранавіцкія выратавальнікі. Па іх прыбыцці драўляны дом быў ахоплены агнём, існавала пагроза ўзгарання суседнім збудаванням.
 Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці, маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару – высвятляецца.
З пачатку года на Ляхавіччыне зарэгістравана 30 пажараў.
Супрацоўнікі РАНС рэкамендуюць няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Асаблівую ўвагу надаваць спраўнасці цеплагенерыруючых устройстваў і печкам, не перагружаць электрычныя сеткі і г.д.
У выпадку пажару тэлефанаваць па нумарах 101 ці 112.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.