Назіральны дзень — чацвер. Чацвер – дзень, калі па ўсёй рэспубліцы працуюць назіральныя камісіі, у тым ліку і ў Ляхавіцкім раёне

Чацвер – дзень, калі па ўсёй рэспубліцы працуюць назіральныя камісіі. Кожны тыдзень у любое надвор’е зацікаўленыя службы адпраўляюцца па населеных пунктах раёна. Мэта іх дзейнасці не абмяжоўваецца адзінкавымі заданнямі, а вырашае комплекс задач. Гэта прафілактыка пажараў і іншых здарэнняў, абследаванне ўмоў пражывання і клопат пра сацыяльна ўразлівыя катэгорыі насельніцтва. Менавіта зладжаныя дзеянні суб’ектаў прафілактыкі і ў тэрмін аказаная дапамога, прыняцце аператыўных мер рэагавання садзейнічаюць папярэджванню надзвычайных сітуацый.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Увага да разнастайных катэгорый насельніцтва асабліва ўзмацняецца напярэдадні і падчас ацяпляльнага сезона. З выкарыстаннем ацяпляльных прыбораў узрастае рызыка ўзгаранняў. Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, ацэнкі гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду па ўсёй краіне з 16 кастрычніка па 1 лістапада праходзіла рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку – разам!». У акцыі задзейнічаны не толькі выратавальнікі, але і прад-
стаўнікі мясцовай улады, РАУС, медыкі, работнікі сацыяльнай службы, камунальнікі, энергетыкі і іншыя. На асаблівым кантролі застаюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і пажылыя людзі, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін.
19 кастрычніка на Ляха-віччыне працавалі чатыры назіральныя камісіі. Па маршруце Ляхавічы – Конькаўскі сельсавет адправіўся і карэспандэнт «ЛВ». Спачатку ўмоўная нарада – узгадненне адра-
соў наведвання. Сярод членаў назіральнай камісіі няма галоўных – у кожнай службы свой участак адказнасці.


Першы адрас – Малое Падлессе. Камісія ў складзе старшыні Конькаўскага сельвыканкама Мікалая Прыхача, намесніка начальніка РАНС Кірыла Красоўскага, загадчыцы аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Святланы Яраш і спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ТЦСАН Валерыя Марозава, начальніка раённай энергагазінспекцыі Андрэя Козела накіроўваецца на вуліцу Цэнтральную да 70-гадовай Ліліі Станіславаўны, якая адразу прызнала старшыню сельвыканкама і адзначыла: «Я вас ведаю!». У доме цёпла і ўтульна. Члены камісіі пачынаюць «інтэрв’юіраваць» пенсіянерку. Яна ж, у сваю чаргу, дае грунтоўныя адказы і дэманструе новенькую печ. А печка таго вартая – не толькі зроблена
па ўсіх канонах бяспекі, але і вельмі прыгожая. Жанчына тлумачыць, што яшчэ будзе пакрываць кожную чырвоную цаглінку лакам –
каб добра мылася.
Пры наведванні домаўладанняў у выратавальнікаў на асаблівым кантролі спраўнасць пячнога ацяплення, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іншыя моманты. Важна перыядычна ачышчаць паверхню ўнутры катла,
печы і коміны ад сажы.
Супрацоўнік РАНС пасля «экзаменавання» печкі і стану аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка накіроўваецца ў двор, адкуль трапляе на гарышча.
Намеснік начальніка РАНС ставіць высокую ацэнку за створаныя супрацьпажарныя ўмовы, але з невялікім дапаўненнем – патынка-
ваць і пабяліць дымаход.
Дарэчы, Лілія Станіславаўна, акрамя печкі для абагрэву, выкарыстоўвае і газавы кацёл.
Начальнік энергагазінспекцыі рэкамендуе памяняць праводку. Пытанне пастаўлена на кантроль, і адзінокай пенсіянерцы будзе аказана садзейнічанне ў арганізацыі рамонту. Ад ТЦСАН гаспадыні –
тэматычныя памяткі, дзе ўказаны паслугі, якія прадастаўляе тэрытарыяльны цэнтр, пазначаны правілы бяспечных умоў пражывання, тэлефоны экстранных службаў і г. д.
Супрацоўнікі ТЦСАН яшчэ раз папярэджваюць жанчыну не давяраць тэлефонным махлярам.
На вясковай вуліцы дэлегацыю сустракае Тамара Міхайлаўна. Расказ-
вае, што ўбачыла машыны, калі насіла бульбу ў склеп: «Думаю, што нарабілася?!» Камісія крочыць і да яе, а пенсіянерка дзеліцца, што ўнукі дапамагаюць па гаспадарцы, але ж стараецца і сама справіцца з дамашнімі клопатамі. Здалёк відаць, што на доме прымацавана сігнальна-гукавое ўстройства. Зноў камісія працуе ў доме па вызначаным алгарытме. Адрозненне ў цеплакрыніцы – тут пакоі абаграваюцца газавым катлом.
Па наступым адрасе жыве інвалід з дзяцінства Ала Уладзіміраўна. Камісію цікавіла, якая ёй патрэбна дапамога, якія ў яе праб-
лемы і стан здароўя. Супрацоўнік РАНС нагадаў пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі і пра небяспеку выкарыс-
тання электрапрыбораў з пашкоджанай ізаляцыяй правадоў і кабеляў.
Антон Макаравіч, калі да яго прыйшла назіральная камісія, рамантаваў гаспадарчую пабудову, дзе будзе захоўваць брыкет.
Для рамонту печкі ён, інвалід II групы, атрымаў матэрыяльную дапамогу са сродкаў ФСАН. У старшыні камісіі гаспадар дома пацікавіўся ўмовамі набыцця брыкету і паліўнай нормай на яго. Мікалай Прыхач патлумачыў, што за даведкай на атрыманне паліва па льготнай цане (а гэтаму гаспадару па такой можна набыць тры тоны паліва) трэба звярнуцца з пашпартам у сельвыканкам. Дарэчы, ільготная цана тоны брыкету крыху больш за 14 рублёў. І гэта ўдвая менш, чым поўная цана. Плюс неабходна аплаціць дастаўку.
У доме 92-гадовай Марыі Васільеўны супрацоўнік РАНС устанавіў АПА і расказаў, як карыстацца ўстройствам, што рабіць, калі яно выдае гукавыя сігналы. АПА здольны разбудзіць чалавека пры задымленні, на пачатку ўзгарання і выратаваць жыццё.
З пачатку правядзення акцыі за кошт сродкаў ТЦСАН устаноўлена
15 АПА, заменена шэсць сілкавальных элементаў.
У вёсцы Дарава-Чыж назіральная камісія пабывала ў дзвюх мнага-
дзетных сем’ях і ў адзінока пражываючай зямлячкі. Па кожным адрасе абследаваны ўмовы жыцця і ацэнена падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона.
Сёлета за кошт раённага бюджэту згодна з Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021–2025 гады» дзвюм мнагадзетным сем’ям устаноўлены па тры АПА (у кожным жылым пакоі) і чатыром мнагадзетным сем’ям чатыры АПА з вывадам на сігнальна-гукавое ўстройства.
Са сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва 29 непрацаздольным землякам аказана матэрыяльная дапамога для рамонту пячнога ацяплення, выдзелены сродкі і для ўстаноўкі 13 АПА і двух СГУ, аказаны і іншыя меры падтрымкі. Важны момант у прафілактычнай рабоце ТЦСАН – інфармаванне працаздольных родных аб неабходнасці аказання дапамогі ў забеспячэнні бяспечных умоў жыцця іх пажылым бацькам.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.