10 лістапада ў Ляхавіцкім РАУС па традыцыі сабраліся былыя калегі

Сёння Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС.

10 лістапада ў Ляхавіцкім РАУС  па традыцыі  сабраліся былыя калегі. Было шмат прыемных момантаў і цудоўных успамінаў пра міліцэйскія будні, расказы пра сённяшні дзень міліцыі.
Гэта трэба жывым – кветкі да памятнага знака загінулым пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўнікам і ўшанаванне іх памяці мінутай маўчання…


Начальнік РАУС Андрэй Бурдзь адзначыў, што дзень савецкай міліцыі, колькі б часу не прайшло, назаўсёды застанецца святам, шчыра падзякаваў ветэранаў за ўклад у ахову правапарадку Ляхавіччыны, падкрэсліў, што іх вопыт і сёння з’яўляецца трывалым фундаментам для вырашэння задач па забеспячэнні бяспекі насельніцтва.


Граматы РАУС за шматгадовую і бездакорную службу ў міліцыі, плённае супрацоўніцтва ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны ветэранам органаў унутраных спраў – Святлане Карнілавай, Віктару Чарняку і Анатолію Ушко.
2023 год стаў юбілейным для былога супрацоўніка крымінальнага вышуку, дзяжурнай часці – Вадзіма Зубіка, а 12 лістапада віншаванні будзе прымаць колішні начальнік АДАІ Юрый Малевіч.