ААТ «Нача». Прызавы сезон

Раслінаводчы сезон 2022/2023 гадоў для гаспадаркі іменна такім і быў. Насуперак неспрыяльным на розных этапах гаспадарання ўмовам надвор’я і, што галоўнае, на карысць уласнай вытворчасці аграрыі ААТ «Нача» паставілі тэхналогію.

Дырэктар ААТ «Нача» Мікалай Тарлюк

Падыходы, тэрміны, нормы і правілы ажыццяўлення палявых і не толькі работ імкнуліся выконваць у адпаведнасці з яе патрабаваннямі. Карміць і араць глебу, сеяць і зноў жа карміць і даглядаць пасевы. І так да самай уборкі ўраджаю, якая, канешне ж, таксама не дазваляе забыцца пра тэхналогію.

Механізатары Віктар Кунцэвіч і Раман Голя.


– Безумоўна, тэхналагічныя працэсы з’яўляюцца вельмі важным аспектам любой работы. Але перад тэхналогіяй заўсёды знаходзіцца чалавек, спецыяліст, работнік. Ён галоўная вытворчая адзінка, жывы
праваднік і генератар усіх ідэй. Пра пераважную большасць на-
шых работнікаў можна сказаць: людзі на сваім месцы. Умелыя, старанныя, прафесіяналы сваёй справы. Калі ўзнікае неабход-
насць, працуюць, не зважаючы на час, – разважае дырэктар ААТ «Нача» Мікалай Тарлюк.
Адным з начаўскіх старанных умельцаў з’яўляецца механізатар Віктар Кунцэвіч, які па словах кіраўніка гаспадаркі, «ездзіць на ўсім». Галоўным вясенне-асеннім клопатам вопытнага хлебароба з’яўляецца сяўба. У арсенале сельгасузбраення механізатара-ўніверсала значацца таксама дыскі і плугі.
А яшчэ – дзевяціметровая касілка, з якой ён сёлета прай-
шоў некалькі этапаў корманарыхтоўчай кампаніі.
– У гэтым сезоне каля 80-ці працэнтаў касавічных работ па гаспадарцы выканаў іменна Віктар Кунцэвіч, – характарыстыку ў адрас свайго работніка дырэктар завяршае фактам-клічнікам.
Раман Голя таксама механізатар. Нягледзячы на дастаткова маладыя гады, з’яўляецца вопытным і ўмелым хлебаробам, адказным за даручаную справу прафесіяналам. Ён і сейбіт, і араты, і камбайнер у квадраце (і збожжа-, і кормаўборка не абыходзяцца без удзелу Рамана).
Чаму мінулы раслінаводчы сезон стаў для «Начы» прызавым? У раённым спаборніцтве па ўборцы збожжавых гаспадарка атрымала другі прыз. Уручэнне адбылося ў Галаўнінцах падчас раённых «Дажынак». І – упершыню ў гісторыі «Начы», якая, дарэчы, у наступным годзе і сама стане гаспадаром раённага фестывалю-кірмашу.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.