Не давярайце махлярам! Участковы інспектар ААПП Ляхавіцкага РАУС папярэджвае

Фото https://pixabay

Грамадзяне пажылога ўзросту часцей за іншых становяцца ахвярамі падману і махлярстваў, у многім па той прычыне, што раней тэхналогіі камунікацыі былі на зусім іншым узроўні. Век інфарматызацыі нясе ў сабе як даброты, так і пэўную небяспеку. Як не стаць ахвярай злачынцаў?

Адказвае ўчастковы інспектар ААПП Ляхавіцкага РАУС Віталій МАЛЕВІЧ:
– З кожным годам махляры прыдумваюць новыя спосабы для падману пенсіянераў – самай неабароненай групы насельніцтва.
Даверлівасць і адкрытасць пажылых людзей, страх пакрыўдзіць недаверам, недахоп зносін, адзіноцтва, слабая інфармаванасць па шэрагу пытанняў, няведанне заканадаўства, няўменне карыстацца сучаснымі тэхнало-гіямі, мабільнымі тэлефонамі, камп’ютарам, банкаўскімі карткамі прыцягваюць махляроў.
Самыя распаўсюджаня спосабы махлярства:
►візіт дамоў пад выглядам прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый;
►тэлефанаванні з заведама лжывай інфармацыяй (званкі з просьбай аб дапамозе, патрабавання пагашэння запазычанасці);
►падман-рассылка (паведамленні пра выйгрыш, доступ паслуг праз адпраўку паведамленняў);
►сеткавы маркетынг (прапанова «выгадна», набыць лякарствы, сродкі бытавой хіміі і г. д.).
Што трэба рабіць у такіх выпадках?
Асцерагайцеся адчыняць дзверы незнаёмым людзям. Ні ў якім разе не пускайце ў дом старонніх асоб. Калі яны выдаюць сябе за работнікаў сацыяльных службаў або іншых устаноў, спытайце прозвішча і тэлефон службы. Патэлефануйце туды і ўпэўніцеся ў праўдзівасці інфармацыі.
Не аддавайце дакументы (пашпарт, ветэранскае, пенсійнае пасведчанне). Не пакідайце незнаёмца аднаго ў пакоі. Не ўступайце ў кантакт з незнаёмымі людзьмі, якія навязваюць вам любыя паслугі, у тым ліку па тэлефоне. Не паддавайцеся прапановам абмяняць грошы. Ніякія аперацыі з грашамі на даму
не праводзяцца, а рознага роду даплаты да сацыяльных выплат паступаюць грамадзянам прывычным шляхам –
на рахунак у банку або прыносіць паштальён. Не звяртайце ўвагу на СМС з паведамленнем пра выйгрыш і просьбай адправіць пэўную суму грошай на незнаёмы нумар. Калі вам патэлефанавалі і паведамілі, што ваш сваяк трапіў у бяду і для гэтага неабходна пэўная сума грошай, абавязкова праверце гэту інфармацыю, звяжыцеся з роднымі.
Запомніце чатыры крокі, якія засцерагуць вас ад махляроў:
● неадкладна палажыць трубку;
● самому перазваніць сваяку;
● не перадаваць кур’ерам ніякіх грошай;
● паведаміць у міліцыю.
За падобныя злачынствы Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў.
Вы можаце паведаміць інфармацыю ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС па тэлефоне 2-12-02
або 102. Па кожным звароце будзе праведзена праверка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.