Нашым дзецям -навагодні цуд. З 15 снежня і ў Ляхавіцкім раёне стартавала дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

15 снежня ў зімніх каардынатах рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

А гэта значыць, што навагоднія цуды пачынаюць напаўняць наша жыццё. І ў такія перадсвяточныя дні давайце зробім усё магчымае,
каб нашы дзеці адчулі гэты цуд. У сілах дарослых стварыць
для маленькіх беларусаў сапраўдную казку. Чараўніцтва навагоддзя павінна прыйсці па кожным беларускім адрасе!

– Сёлета праграма навагодніх мерапрыемстваў абяцае быць насычанай і яркай! З 15 снежня і ў Ляхавіцкім раёне стартавала дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У кінатэатры «Кастрычнік» юных ляхавічан сустрэў сапраўдны Дзед Мароз. А паказ фільма стаў выдатным навагоднім падарункам. З асаблівым хваляваннем мы гаворым пра акцыі для нашых дзяцей «Кошык дабрыні», «Жаданне
ў далоньцы», «У дабра няма межаў», «Дзеці – дзецям», «Цуды
на Каляды» і многія іншыя. Кожнае дзіця ў гэтыя напоўненыя навагодняй атмасферай дні павінна быць шчаслівым. Давайце не будзем абыякавымі і зробім навагодняе свята для маленькіх землякоў яшчэ ярчэйшым!
22 снежня на плошчы Леніна загарацца агні на галоўнай зялёнай прыгажуні раёна – гарадская ёлка запросіць на адкрыццё. Маладзёжная пляцоўка запросіць на «Навагодні агеньчык». У навагоднюю ноч ляхавічан чакаюць танцавальна-забаўляльная праграма і дыскатэка.
27 снежня адбудзецца дабрачынны канцэрт у рамках акцыі
«Ад сэрца да сэрца», на які традыцыйна запрашае народная эстрадная студыя «Экспрэс» – сёлета вось ужо дзясяты раз. А з 1 па 7 студзеня каля гарадской ёлкі ўстановы культуры
і адукацыі арганізуюць для ляхавічан навагоднія прадстаўленні.
І гэта яшчэ не ўсё! – расказала загадчыца сектара культуры
райвыканкама Ніна Прыхач.