Спартыўны разрад «Вертыкалі». Спаборніцтвы «Вертыкаль-2022» прайшлі ў Ляхавічах

Больш фота тут

Здаровая канкурэнцыя, дух спаборніцтва, мора эмоцый і хваляванняў, выкладванне, як гаворыцца, па поўнай – спаборніцтвы «Вертыкаль-2022» прайшлі на ўра

Другі этап спаборніцтваў на гэты раз праходзіў на адкрытых пляцоўках стадыёна «Колас». Тут на розных лакацыях вызначалі, хто самы спрытны, дужы, хуткі…
Веласіпедныя гонкі, бег, падцягванне, падняцце цела, кіданне медыцынбола, эстафета – праз усе гэтыя выпрабаванні давялося прайсці сямі камандам. Каманды райвыканкама «Малая радзіма – Ляхавічы», раённага Савета дэпутатаў «Патрыёты», сельскагаспадарчага сектара «Мы», сацыяльнай сферы «Сацпакет», эканамічнай галіны «Вышэйшая ліга», будаўнічай галіны «Цудоўная васьмёрка», сілавых структур «Форс-мажор» – кожная «засвяцілася» на пераможным п’едэстале ў розных конкурсах.
Галоўнае – падыход да справы. Панавала атмасфера ветлівасці і сяброўства, шчырага хвалявання адзін за аднаго, усе падтрымлівалі і радаваліся за паспяховае выступленне калег. Не адняць у землякоў патрыятычнасці і любві да родных мясцін. У дэвізах, крычалках, іміджы каманд – патрыятычны настрой. Родны чырвона-зялёны каларыт, дзяржаўная сімволіка – заўсёднае аздабленне ляхавіцкіх каманд «Вертыкалі».
У камандным заліку на пераможнае золата выйшла каманда сілавікоў «Форс-мажор», серабро скарылася камандзе райсавета дэпутатаў «Патрыёты», бронзу заваявалі ўдзельнікі каманды райвыканкама «Малая радзіма – Ляхавічы».

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота тут