У Ляхавіцкім раёне праходзіць рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў

У Ляхавіцкім раёне праходзіць рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў.

Адзін са спосабаў вылучэння кандыдатаў у дэпутаты – збор подпісаў выбаршчыкаў. Каб вылучыцца такім шляхам, ініцыятыўная група патэнцыяльнага кандыдата павінна быць зарэгістравана раённай выбарчай камісіяй. Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп неабходна прадставіць не пазней за 21 снежня.

У панядзелак на чарговым пасяджэнні Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі былі прыняты рашэнні аб рэгістрацыі дзевяці ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў. Кіраўнікі ініцыятыўных груп атрымалі адпаведныя пасведчанні, расказала старшыня Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі Наталля ІСАХАНАВА.

На Ляхавіччыне будуць выбірацца 27 дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і 52 – сельскіх Саветаў дэпутатаў.