Сёння да трох ляхавіцкіх мнагадзетных сем’яў завітаў Дзед Мароз

Сёння да трох ляхавіцкіх мнагадзетных сем’яў і сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, завітаў Дзед Мароз — такі падарунак падрыхтавала раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Да ўрачыстай дэлегацыі далучыліся сярэбраныя валанцёры ТЦСАН і прадстаўнікі РАНС.

Разам з пажаданнямі здароўя і дабрабыту ўручаны і прыемныя сюрпрызы, расказала “ЛВ” старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык.