Своечасовасць, разлік на ўласныя сілы, максімальную якасць і ашчаднасць у расходаванні сродкаў. Такім прынцыпам падпрадкоўваюцца ў ААТ «Жарабковічы»

Такім прынцыпам падпрадкоўваюцца ў ААТ «Жарабковічы» ў ходзе выканання міжсезонных рамонтных падрадаў сельскагаспрадарчай тэхнікі

Галоўны інжынер Андрэй Ракашэвіч.

Асноўным, калі не адзіным «палеткам» аграрыяў гэтымі снежаньскімі днямі з’яўляецца тэрыторыя машынных двароў. Дакладней, механічныя майстэрні, для якіх зіма – у нейкім сэнсе жніво, перыяд масавых, актыўных і дастаткова напружаных рамонтаў.
Калі, як не зараз, з завяршэннем палявога сезона «агледзецца» са сваім жалезным канём: даць яму тэхнічнае абслугоўванне, замяніць зношаную за сотні мотагадзін работы дэталь, адладзіць тэхнічна складаны агрэгат.
Аднак праўда і тое, што іменна міжсезонныя, з лістапада па люты месяцы для механізатараў, інжынерна-тэхнічных і тэхнічных работнікаў сельскагаспадар-чых арганізацый з’яўляюцца законнымі адпускнымі.
Але ж тыя з іх, хто сваё ўжо адгуляў ці перанёс водпуск на новы год, шчыруюць у рамонтных майстэрнях. Карэспандэнты «ЛВ» мелі магчымасць упэўніцца ў гэтым на прыкладзе самага буйнога сельгаспрадпрыемства раёна ААТ «Жарабковічы». У арсенале адных толькі трактароў і іншых сельскагаспадарчых «самаходаў» значыцца каля дзевяці дзясяткаў, прыкладна 60 грузавых аўтамабіляў. А коль-касць рознага роду прычапных-навясных сельгаспрылад істотна перавышае сотню.

Токар Сяргей Кендыш.


– Усё гэта багацце патрабуе своечасовага і ў поўнай дакладнасці з рэгламентам выканання работ тэхнічнага абслугоўвання. Толькі пры такім падыходзе складаная і дарагая тэхніка абяцае праслужыць не адзін год. Адказы ў рабоце таксама здараюцца. Пад коламі нашых трактароў не роўны асфальт, а поле, як правіла, працяглая, ад цямна да цямна работа на максімальных рэжымах магутнасці. У такія моманты ў гарантыйных выпадках звяртаемся да сэрвісменаў – прадстаўнікоў фірмы-вытворцы. Тыя рэагуюць дастаткова аператыўна, з задачай спраўляюцца да-волі хутка, што выключна важна ў перыяд масавых сельскагаспадарчых кампаній. Але гэта рэдкасць, большасць сённяшняй сельскагаспадарчай тэхнікі з’яўляецца надзейнымі машынамі. У тым ліку і айчынныя брэнды камбайны і «кармачы» «Гомсельмаш», трактары «Беларус». У прыватнасці і асаб-ліва МТЗ-82 і -1221. Апошнія яшчэ і асабліва рамонтапрыгодныя, адсутнічаюць праблемы з набыццём запасных частак, асобныя з якіх з’яўляюцца ўзаемазаменнымі, – расказ-вае галоўны інжынер ААТ «Жарабковічы» Андрэй Ракашэвіч.
Жарабковіцкія механізатары і рамонтнікі зараз працуюць у раскладзе звычайнага працоўнага дня.

Механізатар Дзмітрый Туцін.


Графікі выканання рамонтных падрадаў – падрабязныя, дэталёва раскладзеныя і пра-пісаныя – былі распрацаваны яшчэ восенню і зацверджаны ў райсельгасхарчы. На выкананне іх і скіраваны зараз усе рамонтна-вытворчыя магутнасці гаспадаркі.
Галоўнага інжынера доўга шукаць не прыйшлося, ён знаходзіўся там, дзе, як здаецца, яму і павінна быць. У так званай малой майстэрні, побач з «разваленым» на некалькі канструкцый і мноства асобных дэталяў МТЗ-1221. За доўгія сезоны ў полі ў «Беларуса» «стамілася» каробка перамены перадач, знасіліся асобныя шасцярні, страціў свой штатны функцыянал падшыпнік качэння. Канешне, можна было б купіць і паставіць на замену агрэгат, што называецца, завадской зборкі. Гэта многа прасцей, аднак, і многа даражэй. Гэта адзін бок рамонтнага пытання, другі ж, як здаецца, заключаецца ў тым, што да перабранага сваімі рукамі зусім іншыя адносіны: з дэталёвым веданнем тэхнічнай справы, больш далікатныя, калі хочаце.

Механізатары Аляксандр Вітко і Віктар Клемяня.


– Кошт камплектуючых частак для гэтай КПП абый-шоўся гаспадарцы менш за тры тысячы рублёў. А калі б бралі агрэгат у зборы, заплаціць давялося б радыкальна іншую суму, – прывёў тэхніка-фінансавы расклад Андрэй Ракашэвіч.
Увогуле, імкненне зэканоміць не на шкоду якасці рамонтных работ, як здаецца, з’яўляец-ца адной з мэтавых задач ААТ «Жарабковічы». Тут жа, у адным з памяшканняў так званай малой РММ сабрана і размешчана даволі шырокая наменклатура металаапрацоўчага абсталявання.
– Станкі старыя. Фрэзерныя і для свідравання металу некалькіх тыпаў, адразныя і пад выкананне такарных аперацый на профілях самага рознага дыяметру і іншыя стаяць тут яшчэ з савецкіх часоў. Але ўсе знаходзяцца ў рабочым стане. Фрэзеры апошнім часам не выкарыстоўваем. Няма такой патрэбы, як і патрэбны спецыяліст не прадугледжаны. А вось такарна-вінтарэзны станочны парк выкарыстоўваецца часта, многа, для вырабу розных дэталяў. Напрыклад, амаль не купляем балты, вырабляем восі і ўтулкі, даводзім да патрэбнай канфігурацыі валы і іншае. З набыццём металу ніякіх пытанняў – яго розныя профілі і характарыстыкі прадстаўлены ў суседніх Баранавічах. А, напрыклад, пагонны метр шас-ціграннага профілю каштуе непараўнальна танней, чым дзясятак вытачаных з яго балтоў, – тлумачыць Андрэй Ракашэвіч.
Аднаго з двух жарабковіцкіх штатных майстроў такарнай прафесіі мы ўбачылі ў справе. Токар пятага кваліфікацый-нага разраду Сяргей Кендыш знаходзіўся за адным са сваіх станкоў, рабіў сваю работу ювелірна-дакладна, перыядычна звяраючы вынікі сваёй работы з паказаннямі штангенцыркуля.
На той дзень і час у майстэрнях ААТ «Жарабковічы» на рамонце знаходзіліся «Беларус», трактар і корманарыхтоўчы комплекс замежнай вытворчасці, рата-цыйная прэс-касілка, адна з сучаных мадэляў трактара «Кіравец» і некаторыя іншыя машыны і прылады сельска-гаспадарчай вытворчасці. У «Кіраўцы», напрыклад, з’явілася неабходнасць адрамантаваць-узмацніць бартавыя рэдуктары.
– Пераважную частку яравых і азімых работ гэтага года трактар правёў на сяўбе. Яго і мой, як механізатара, пасяўны клін сёлета склаў больш за 10 тысяч гектараў. Каб своечасова пачаць, якасна правесці, у тэрмін закончыць яравыя работы важна і неабходна належна падрыхтаваць тэхніку. Трактары, пасяўныя агрэгаты і іншыя машыны першага этапу веснавых палявых работ, – гаворыць механізатар К-744 Дзмітрый Туцін.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

ФАКТ

Па выніках раённага конкурсу машдвароў ААТ «Жарабковічы» размясцілася на другім месцы. На першым – СВК «Ляхавіцкі», на трэцім – ААТ «Шлях новы».