Складнікі бяспечнага працаўладкавання за мяжой

Для забеспячэння абароны Рэспублікай Беларусь правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, самастойна выязджаюць за межы рэспублікі для працаўладкавання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Ляхавіцкага РАУС настойліва рэкамендуе:
● да даты выезду з Рэспублікі Беларусь паведаміць падраздзяленню
па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства або месцы знаходжання аб выездзе;
● у выпадку заключэння працоўнага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь
да выезду ў дзяржаву працаўладкавання прадставіць копію працоўнага дагавора, заключанага з замежным наймальнікам у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі;
● паведаміць пра тэрмін выезду, замежнага наймальніка, умовы працы і пражывання, уключаючы парадак аплаты працы і сацыяльнага забеспячэння;
● у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі бясплатна атрымаць інфармацыю пра палажэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь
аб знешняй працоўнай міграцыі, парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь.
Пры вырашэнні выехаць на работу за межы рэспублікі памятайце:
● пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) неабходна ўважліва вывучыць і абгаварыць умовы кантракта, што датычаць характару і месца аплачваемай работы, тэрміну дзеяння кантракта, дзяржавы працаўладкавання, умоў працы і яе аплаты, абавязкаў бакоў, умоў пражывання, харчавання іншых сацыяльных гарантый, падставах для скасавання кантракта і іншае;
● тыя, хто выязджае на работу за мяжу, абавязкова павінен мець рабочую візу дзяржавы працаўладкавання (у выпадку візавага рэжыму), выдадзеную яго дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай (турыстычная віза не дае права працаваць);
● неабходна мець з сабой копіі ўсіх дакументаў на выпадак страты арыгіналаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грашовых сродкаў.
У час знаходжання за мяжой:
● станьце на часовы консульскі ўлік;
● ні ў якім разе нікому не аддавайце свой пашпарт;
● калі ўмовы вашага знаходжання адрозніваюцца ад тых, якія былі ўказаны ў дагаворы, звяжыцеся з агенцтвам па працаўладкаванні. Запатрабуйце неадкладнага паляпшэння ўмоў. Калі сітуацыя не мяняецца, вы маеце права адмовіцца ад работы па дагаворы;
● не стаўце сябе ў залежнае становішча: не прымайце падарункі, не пазычайце грошы;
● перыядычна падтрымлівайце сувязь са сваімі сваякамі і сябрамі, неадкладна інфармуйце іх пра любыя змяненні ўмоў вашага знаходжання;
● у выпадку крадзяжу дакументаў або пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем звяртайцеся ў пасольства або консульства Рэспублікі Беларусь або ў паліцыю той краіны, дзе знаходзіцеся.
У выпадку, калі ў дзяржаве працаўладкавання адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь,
абарона правоў і законных інтарэсаў працоўных-эмігрантаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь можа ажыццяў-ляцца адпаведнымі органамі іншых дзяржаў.

Юрый ДЗЯМІД, інспектар па рабоце з замежнымі грамадзянамі
і асобамі без грамадзянства АГіМ.