БЫВАЙ, 2023! ПРЫВІТАННЕ, 2024! Землякі дзеляцца думкамі напярэдадні Новага года

Надзея ЦЯМЧЫК, дырэктар племянной станцыі па Ляхавіцкім раёне:

– З 2023 годам развітваюся на шчаслівай ноце. Ён быў яркім, эмацыянальным і цікавым. 2023 год падарыў новыя магчымасці і мары, якія, спадзяюся, стануць рэальнасцю. Некалькі месяцаў працую на новай пасадзе, і работа прыносіць задавальненне. У нас цудоўны працаздольны калектыў, з якім можна вырашаць любыя задачы.
Падзеяй года для нашай сям’і стаў удзел майго мужа Андрэя ў тэлепраекце АНТ «Зорны шлях». Шчыра ўдзячны народнай арт-групе «ВІНС-акорд», землякам і ўсім за каласальную падтрымку, за галасы, аддадзеныя за Андрэя ў фінале музычнага шоу.
А днямі з задавальненнем прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі (https://t.me/lvesnik/29692) «Нашы дзеці» і вадзіла карагоды з другакласнікамі СШ № 2. Няма лепшага падарунка, чым шчаслівыя вочы і ўсмешкі дзяцей!
Сардэчна віншую ляхавічан і жыхароў раёна з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.
Няхай 2024 прынясе шчасце, удачу і цяпло.