БЫВАЙ, 2023! ПРЫВІТАННЕ, 2024! Землякі дзеляцца думкамі напярэдадні Новага года

Марына ШАРАПА, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу:

– 2023 год стаў для нашай сям’і годам выдатных перамен. Са жніўня мы – жыхары Ляхавічаў і бацькі васьмі самых лепшых хлопчыкаў і дзяўчынак. Шчыра ўдзячны ўсім, хто паверыў у нас і аказаў падтрымку. Нашы дзеці не абдзелены ўвагай і адчуваюць яе не толькі ад нас, бацькоў, але і ад прадстаўнікоў розных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.
Сардэчна віншуем ляхавічан і жыхароў раёна з Новым 2024 годам. Няхай ён прынясе шмат радасных падзей, цікавых сустрэч і будзе для ўсіх шчаслівым і паспяховым.