У Ляхавічах сёння партыйныя білеты атрымалі чарговыя 13 чалавек

Цяпер нас 143! Гэта пра жыхароў раёна, якія за некалькі месяцаў сталі членамі Беларускай партыі “Белая Русь”. Сёння партыйныя білеты атрымалі чарговыя 13 чалавек — супрацоўнікі розных падраздзяленняў Ляхавіцкага райвыканкама.

Намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Галіна Бацэнка ўручыла членскія білеты. Яна падкрэсліла, што “Белая Русь” не проста аб’яднанне ініцыятыўных людзей, а саюз сапраўдных патрыётаў, якія зацікаўлены у развіцці сваёй малой радзімы, усёй краіны. Яе ідэалогія, мэты, задачы блізкія многім беларусам. І тое, што ляхавічане актыўна ўступаюць у партыю сведчыць: яны ўжо сёння думаюць пра заўтра для Беларусі.