Наша Беларусь – адзіная!

Мы моцныя, калі аб’яднаны агульнымі поспехамі і дасягненнямі нашых продкаў. Беларусь – прыклад адзінства і добрасуседства. Пра гэта і іншае ішла размова падчас дыялогавай пляцоўкі рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная», да якой 12 верасня далучыўся Першы рэгіён. Месцам  сустрэчы стаў Кобрын. Інфармацыйна-асветніцкі праект аб’яднаў экспертаў і прадстаўнікоў розных галін дзейнасці, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якія ў фармаце шчырай размовы абмеркавалі заўтрашні дзень краіны і ролю моладзі ў ім. Гучалі пытанні захавання гістарычнай памяці, эканомікі і духоўнасці, маладзёжнай палітыкі. Сярод удзельнікаў адкрытага дыялогу і дэлегацыя Ляхавіцкага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алегам Траццяком.
Тэма размовы – нацыянальная ідэя і краіна будучыні. «ЛВ» пацікавіўся ў землякоў уражаннямі ад мерапрыемства.

Ирына ПЕТРУЧЭНЯ, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму:
– Напярэдадні Дня народнага адзінства вельмі важна гаварыць пра нацыянальнае адзінства, згуртаванасць грамадства дзеля незалежнасці і бяспекі дзяржавы, устойлівасці грамадства. Важна, што можна было не толькі пачуць аўтарытэтнае меркаванне, але і ўнесці сваё слова ў стварэнне будучыні, дзе веды і інавацыі з’яўляюцца асновай для працвітання і стабільнасці. Наперадзе ў нас шмат задач і ідэй. І толькі разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды. Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца і што берагчы. Гэта і багатая культурная спадчына, духоўныя каштоўнасці і павага да мінулага. Важна, каб кожны разумеў сваю ролю ў грамадстве і стаў часткай агульнай справы. Толькі разам мы зможам дасягнуць новых вышынь і стварыць краіну, якой будзем ганарыцца! Шмат эмоцый атрымала на выставе дасягненняў у навуцы і тэхналогіях. Якая ў нас таленавітая моладзь, і як многа можна дасягнуць дзякуючы сучасным распрацоўкам.

Сяргей ЛЕШЫК, член Маладзёжнага савета пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў, настаўнік Малагарадзішчанскай СШ:
– «Беларусь адзіная» – магутны грамадска-палітычны імпульс, які ўмацоўвае нашу дзяржаўнасць, згуртаванасць і гатоўнасць адстойваць суверэнітэт Радзімы. Ва ўмовах сучасных выклікаў і знешняга націску адзінства народа становіцца галоўнай апорай нацыянальнай бяспекі. Акцыя сімвалізуе непарушную сувязь пакаленняў, дзе кожны грамадзянін усведамляе сваю ролю ў захаванні міру, стабільнасці і незалежнасці Айчыны. Праект пацвярджае, што беларускі народ адзіны ў імкненні да суверэннай, справядлівай і квітнеючай будучыні. Такія сустрэчы фарміруюць у моладзі непахісную веру ў сілу адзінства, гістарычную памяць і адказнасць за будучыню нашай незалежнай Беларусі. Мы выхоўваем не проста патрыётаў – мы выхоўваем абаронцаў, захавальнікаў традыцый, грамадзян з высокім пачуццём абавязку перад Радзімай. Кожны крок, кожная песня, кожны ўзняты сцяг – гэта цаглінка ў падмурак будучыні, якую будуем разам. Мы абавязаны перадаць дух пераемнасці і стойкасці наступным пакаленням. Не праз пустыя лозунгі, а праз жывы прыклад, удзел і саўдзел, асабісты ўклад у агульную справу. Таму што толькі разам мы – непераможныя, толькі разам мы – Беларусь!
Падрыхтавала Наталля ПЕРАПЕЧКА.