Субота – лыжны дзень. Хто стаў пераможцам «Ляхавіцкай лыжні»?

Марозна, снежна, сонечна і здорава было ў мінулую суботу на стадыёне «Колас» у райцэнтры. Аматараў спорту, здаровага ладу жыцця, сумеснага актыўнага адпачынку сабралі традыцыйныя спаборніцтвы «Ляхавіцкая лыжня».

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У розных дысцыплінах – лыжнай эстафеце, біятлоне, лыжных гонках, сямейнай эстафеце – трапнасць, вытрымку дэманстравалі тыя, хто адстойваў спартыўны гонар прадпрыемства ці арганізацыі, а таксама сямейныя каманды.
– Якая ж цудоўная атмасфера панавала падчас спаборніцтваў! Незацікаўленых адназначна не было. Удзельнікі – дзеці і дарослыя – стараліся выступіць паспяхова. Ніякая сцюжа не магла перашкодзіць балельшчыкам гучна падтрымліваць спартсменаў-аматараў. Азарт панаваў і сярод судзейскай брыгады. Эмоцыі зашкальвалі ва ўсіх, – дзеліцца ўражаннямі ад ходу «Ляхавіцкай лыжні» галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.
Па выніках стартаў вызнача-ліся пераможцы ў камандным (удзельнічала сем каманд) і сямейным заліках.
Першынство ў лыжнай эстафеце і лыжных гонках за спартыўнай дружынай ААТ «Жарабковічы». У біятлоне роўных не было
камандзе РАНС. Сямейная эстафета прынесла «золата» сям’і Бажэны Мацкевіч з аграгарадка Жарабковічы, «серабро» ўручана сям’і ляхавічан Марцінкевічаў.
Апладысментамі, уручэннем падарункаў і грамат ушаноўвалі ветэрана спорту ляхавічанку Вольгу Краўчанка.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.