Антыалкагольная прамая лінія. Ведаеце факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства? Тэлефануйце на прамую лінію Ляхавіцкага РАУС

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна за 2023 год супрацоўнікі РАУС з незаконнага абароту канфіскавалі 630 літраў моцных алкагольных напіткаў (самагону) і паўфабрыкатаў для вырабу моцных алкагольных напіткаў (брагі), 10 апаратаў, што выкарыстоўваюцца для вырабу самагону. Усяго выяўлена 29 правапарушэнняў антыалкагольнага заканадаўства.
У нашым рэгіёне працягвае заставацца вострай праблема атручванняў алкаголем. З мэтай прафілактыкі атручванняў алкаголем, выяўлення парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства 24 студзеня з 17.00 да 19.00 па тэлефоне 6-06-46 прамую лінію па фактах парушэння антыалкагольнага заканадаўства правядзе начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС ХМАРУК Сяргей Іосіфавіч.
На даную прамую лінію любы грамадзянін можа на ўмовах ананімнасці паведаміць звесткі пра вядомыя факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства: факты самагонаварэння, захоўвання і рэалізацыі самагону насельніцтву, рэалізацыі спіртаўтрымліваючай прадукцыі насельніцтву.
Сяргей ХМАРУК, начальнік ААПП РАУС.