Электаральныя аспекты. Рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама было створана 27 участковых выбарчых камісій

Яшчэ адзін этап электаральнай кампаніі 2024 года афіцыйна зацверджаны дакументам.
24 студзеня рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама было створана 27 участковых выбарчых камісій. У склад камісій увайшлі 216 чалавек. Колькасць членаў камісій – ад 6 да 10 у залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў на ўчастку.

Большасць членаў была вылучана ў склад участковых камісій грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі – 143. Шляхам падачы заяў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключана 48 чалавек. Ад працоўных калектываў вылучыліся 25 грамадзян.


Прафсаюзныя арганізацыі вылучылі 47 прадстаўнікоў. У склад камісій увайшлі 21 прадстаўніца раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, па 18 грамадзян – ад Беларускай партыі «Белая Русь» і аднайменнага грамадскага аб’яднання, 14 членаў ГА «Беларускі фонд міру», 5 членаў Камуністычнай партыі Беларусі, столькі ж –
ад раённай арганізацыі БРСМ, 2 – ад Беларускага саюза афіцэраў. 13 чалавек вылучаны ад Ляхавіцкага раённага савета ветэранаў.
Як адзначылі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, у будныя дні ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць працаваць з 17.00 да 19.00, у суботу – з 12.00 да 14.00. Датэрміновае галасаванне будзе арганізавана з 20 па 24 лютага ўключна з 12.00
да 19.00 без перапынку.
З 31 студзеня па 24 лютага пачнецца этап перадвыбарнай агітацыі. Да пачатку гэтага этапу ўсе кандыдаты атрымаюць адпаведныя пасведчанні.