Першы рэгіён – творчы. Свой падарунак Першаму рэгіёну падрыхтавалі навучэнцы і педагогі ЦДАДіМ г. Ляхавічы

У снежні Брэстчына адзначыць 85-годдзе. Мерапрыемствы да юбілейнай падзеі ўжо стартавалі

Свой падарунак Першаму рэгіёну падрыхтавалі навучэнцы
і педагогі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Ляхавічы. Адным з першых лагатып святочнай падзеі ў выкананні юных гурткоўцаў ацаніў «Ляхавіцкі веснік». Раёнка паставіла выдатна!