У Ляхавіцкім раёне пачынаюцца сходы грамадзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння

✔️2 лютага ў 17.30 у будынку Тальмінавіцкага СДК пройдзе сход жыхароў Ганчароўскага сельсавета.

✔️На 5 лютага запланавана сустрэча з жыхарамі Жарабковіцкага сельсавета ў Жарабковіцкім СДК. Пачатак сходу ў 17.30.

✔️6 лютага ў графіку правядзення сходаў – Навасёлкаўскі СДК, куды запрашаюцца для размовы жыхары Навасёлкаўскага сельсавета. Пачатак сходу ў 17.30.

Удзел у сходах прымуць кіраўніцтва раёна, кіраўнікі службаў і арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва і самыя запатрабаваныя паслугі.

 Перад сходамі з 17.00 будуць арганізаваны канцэртныя праграмы.