Двойня, топ імёнаў і перамена прозвішча. Ляхавіцкая дэмаграфія ў 12 месяцах 2023 года

На Ляхавіччыне адміністрацыйныя працэдуры ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ажыццяўляюць аддзел запісу актаў грамадзянскага стану раённага выканаўчага камітэта і восем сельскіх выканаўчых камітэтаў.

У 2023 годзе ў загс паступіла 1 841 заява аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, з іх ад прадстаўнікоў зацікаўленых асоб – 52.
Па выніках разгляду заяў прыняты 2 373 адміністрацыйныя рашэнні.
За мінулы год выдадзены  2 371 дакумент аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку аддзелам загса – 1 808, сельвыканкамамі – 563.
Летась у раёне зарэгістравана нараджэнне 77 хлопчыкаў і 66 дзяў-
чынак. Першынец нарадзіўся ў 39 сем’ях, другое дзіця – у 53, трэцяе –
у 36, чацвёртае – у 11 сем’ях. Зарэгістраваны таксама нараджэнні пятага, шостага і восьмага дзяцей. 2023 год адзначыўся на Ляхавіччыне і нараджэннем двойні.
Самаму маладому бацьку было 18 гадоў, маці – 16. Статус старэйшых бацькоў атрымалі 57-гадовы бацька, 42-гадовая маці.
Топ імёнаў, якія бацькі далі сваім дзецям на Ляхавіччыне летась: Іван, Данііл, Цімафей, Міхаіл, Яраслаў, Варвара, Дар’я, Марыя, Сафія, Ганна.
Не самыя распаўсюджаныя, але таксама прыгожыя хлапчуковыя імёны – Стэфан, Радамір, Назар, Маркус, Ігнацій, Барыс, Глеб, Мірон і г. д. Дочкам выбралі і такія імёны: Фрэйя, Стэфанія, Ясенія, Васіліса, Багдана, Эвеліна, Злата, Міраслава і іншыя.
Аддзел загса імкнецца, каб кожная рэгістрацыя шлюбу прайшла адметна і ўрачыста. Так, па індывідуальным сцэнарыі зарэгістравалі шлюб 15 пар, з выездам на месца правядзення – дзве.
У 2023 годзе ўпершыню сталі мужам і жонкай 84 пары, у паўторны шлюб уступілі 29 жаніхоў і 41 нявеста. Для шчасця няма ўзросту, што пацвярджае ўзрост ляхавіцкіх жаніхоў і нявест. Стаў мужам 63-гадовы жаніх, жонкай – 57-гадовая нявеста. Юныя маладыя – 18-гадовыя.
Летась у аддзеле загса райвыканкама зарэгістравана 20 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу. Працягласць самага кароткага шлюбу – шэсць месяцаў і шэсць дзён, скасавалі шлюб муж і жонка, якія пражылі
разам больш за 35 гадоў.
Самым маладым грамадзянам, якія скасавалі шлюб споўнілася па 21 годзе. Сярод разведзеных – 70-гадовы мужчына і 64-гадовая жанчына.
Аддзел загса, акрамя іншых працэдур, накіроўвае запыты ў архівы, дзяржаўныя органы і аддзелы загсаў іншых раёнаў і г. д. дзеля пра-
дастаўлення звестак, неабходных для разгляду заяў на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно». Такіх запытаў у 2023 годзе накіравана 198. Адпраўлена ў кампетэнтныя органы іншых дзяржаў у рамках аказання прававой дапамогі грамадзянам (у рамках міжнародных дагавораў) 26 запытаў. Разгледжаны тры заявы аб перамене прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку.
Супрацоўнікі аддзела загса праводзяць папярэдняе кансультаванне па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы даведак і іншых дакументаў. Штодзень, акрамя выхадных, працуе тэлефон гарачай лініі, на якую насельніцтва звяртаецца з пытаннямі даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю аддзела загса. З дапамогай анкетавання грамадзян (анкеты запаўняюцца наведвальнікамі аддзела) і Партала рэйтынгавай ацэнкі ў інтэрнэце праводзіцца пастаянны маніторынг задаволенасці грамадзян якасцю прадастаўляемых аддзелам загса паслуг па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Супрацоўнікаў загса можна сустрэць і на святах вёскі, дзе яны ўшаноўваюць юбіляраў сямейнага жыцця. Летась, напрыклад, віншавалі 87 залатых, сярэбраных, жамчужных і іншых юбіляраў.
Аддзел загса мае свой тэлеграм-канал і акаўнт у сацыяльнай сетцы Facebook, дзе размешчана актуальная інфармацыя, у тым ліку, і для прававой адукацыі насельніцтва.
Вольга НОВІК,
начальнік аддзела загса
райвыканкама.