Давер павінен апраўдвацца

Без варыянтаў – на выбары іду абавязкова. Як прадстаўнік старой загартоўкі маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Для мяне такая палітычная падзея – заўсёднае свята, бо выбіраеш людзей, якія будуць прадстаўляць твае інтарэсы, інтарэсы землякоў –
у сельскім, раённым, абласным Саветах дэпутатаў, а таксама ў Парламенце.

Калі прыходзіш на выбары, адчуваеш усю святочную атмасферу і сябе ў цэнтры ўсіх важных падзей, што адбываюцца ў роднай Беларусі.
Колькі апошнім часам
ні размаўляем з аднавяскоўцамі, пераважная большасць з аптымізмам рыхтуецца да галасавання, бо людзі разумеюць, што дэпутацкая падтрымка і дапамога – уплывовыя, галоўнае – выбраць дастойнага дэпутата.
Дэпутацкая работа – важная і адказная, неабходна распрацоўваць законы, выконваць наказы выбаршчыкаў. Таму ўважліва азнаёмлюся з праграмамі кожнага з кандыдатаў у дэпутаты.
Канчатковы выбар зраблю абавязкова на карысць тых, хто дастойна будзе адстойваць і інтарэсы людзей сталага ўзросту. У Беларусі да ветэранаў паважлівыя і клапатлівыя адносіны, пенсію выплачваюць неблагую і свое-
часова. Для людзей залатога ўзросту арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы. Я з інтарэсам займаюся грамадскай работай, на працягу амаль дзесяцігоддзя вяскоўцы выбіраюць мяне старастам Вялікай Лотвы. Упэўнены, што агульнымі намаганнямі, калі ёсць жаданне працаваць з людзьмі так, каб апраўдваць іх давер, можна вырашыць самыя розныя задачы. Так, сумесна з Навасёлкаўскім сельвыканкамам нам удалося зрабіць нямала для вёскі: пайшоў прыродны газ, у больш зручных месцах уладкаваны прыпынкі рэйсавага аўтобуса, право-
дзяцца суботнікі па навядзенні парадку на могілках, рэгулярна
абкошваюцца тэрыторыі, у населеным пункце амаль не засталося пакінутых хат,кантралююцца работа аўталавак і стан дарог.
Планую прыйсці на Вялікалотаўскі ўчастак для галасавання № 22 датэрмінова.
А вось мае знаёмыя наадварот, аддаюць перавагу асноўнаму дню галасавання – 25 лютага, калі можна будзе пагаварыць з землякамі, паслухаць выступленні артыстаў.

Мікалай ПІЛІНЕВІЧ, стараста вёскі Вялікая Лотва.