Карысны праект. На апаратнай нарадзе заслухалі вынікі рэалізацыі комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі

На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама заслухалі вынікі рэалізацыі комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на 2021–2023 гады ў Ляхавіцкім раёне.

Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўван-ня насельніцтва Таццяна Равінская расказала, што ў аддзеле па адукацыі, сектары культуры райвыканкама, ТЦСАН, райбальніцы, ДЮСШ за гэту дзейнасць адказваюць назначаныя асобы, якія праводзяць маніторынг інтэрнэт-сайтаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, гуманітарных праграм і дабрачынных фондаў.
Для ўдзелу ў конкурсах яны распрацавалі 21 гуманітарны праект, з якіх восем – у сферы сацыяльнай абароны, сем – у сферы спорту і турызму, у адукацыі, у сістэме аховы здароўя – чатыры, у сферы культуры – тры. Праекты на рускай і англійскай мовах размешчаны на сайтах розных ведамстваў.
У 2023 годзе арганізацыі раёна прыцягнулі замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе тавараў на суму больш за 5 500 долараў ЗША. ТЦСАН, дзякуючы бязвыплатнай дапамозе, набыў масажор і апарат для вымярэння артэрыяльнага ціску, ЦКРНіР – ноўтбук
і камеру відэаназірання, рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Святога Юзафа ў г. Ляхавічы» – прадметы побыту.
У 2021 годзе агульны аб’ём замежнай дапамогі склаў больш за 14 000 долараў ЗША, у 2022 годзе – амаль столькі ж.
Галоўная задача гуманітарных праектаў – прыносіць карысць людзям, асабліва ўразлівым катэгорыям насельніцтва.
Згодна з заяўленымі мэтамі, замежная бязвыплатная дапамога была накіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў, аказанне сацыяльнай дапамогі інвалідам, пажылым грамадзянам і сем’ям з непаўналетнімі дзецьмі.
Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці летась правёў у Ляхавіцкім раёне кантрольныя мерапрыемствы і парушэнняў патрабаванняў заканадаўства пры прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі не выявіў.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз даручыў актыўна працягваць работу па прыцягненні бязвыплатнай замежнай дапамогі і дзеля эфектыўнасці дзейнасці вывучыць вопыт іншых рэгіёнаў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.