Востраўскія рэаліі і перспектывы

У Востраўскі СДК на сустрэчу з жыхарамі сельсавета прыбылі кіраўніцтва райвыканкама, райсавета і шэрага службаў, арганізацый, прадпрыемстваў, ад дзейнасці якіх залежаць зручнасць, бяспека і камфорт жыцця насельніцтва. Дзелавы і спакойны тон размовы задаў кіраўнік раёна Мікалай Мароз, які падкрэсліў, што калі і ёсць пытанні, якія немагчыма вырашыць на месцы, яны абавязкова бяруцца «на аловак» і, безумоўна, будуць разгледжаны.

Тэрыторыя Востраўскага сельсавета немалая па памерах і па колькасці пражываючых, а таксама па напоўненасці сацыяльнымі аб’ектамі. Пра аб’ёмы зробленага ў 2023 годзе, планы і задачы на 2024 год падзяліўся падчас справаздачы старшыня сельвыканкама Дзмітрый Гібеж. Сярод шматлікіх спраў – выдаленне аварыйных дрэў на могілках і ў населеных пунктах.
Пра медабслугоўванне расказаў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Руслан Курыловіч. На тэрыторыі Востраўскага сельсавета размешчаны Тухавіцкая ўрачэбная амбулаторыя і Востраўскі фельчарска-акушэрскі пункт. Апошні не аднойчы станавіўся лепшым у раёне, гучаў сярод пераможцаў абласнога агляду-конкурсу. І сёлета ФАП удастоены гонару быць занесеным на Галерэю славы Ляхавіцкага раёна.
Мясцовы жыхар пацікавіўся, ці магчымы прыём стаматолага на ФАПе. Руслан Курыловіч патлумачыў, што для работы гэтага
ўрача патрабуецца спецыяльная ўстаноўка, якой на ФАПе няма. Затое ў Тухавічах устаноўлена навейшае абсталяванне. І двойчы на тыдзень там урач-стаматолаг прымае пацыентаў. З нядаўняга часу на ФАПе можна вымераць бескантактным спосабам унутрывочны ціск.
У цэнтры заўсёднай увагі сходаў – прафілактыка права-
парушэнняў і злачыннасці,
а таксама супрацьпажарная бяспека. І тут галоўную ролю адыгрывае чалавечы фактар – безумоўная асцярожнасць і ўважлівасць кожнага дапамогуць папярэдзіць бяду.
Сход па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння ў Востраве
першы раз быў у лютым 2021 года. І тады стаяла задача
прыняць меры для заха-
вання сельгаспрадпрыемства «Ліпнянка», часткай якога з’яўляецца і Востраў. Сёння ж
кіраўніку СУП «Ліпнянка» Мікалаю Брокару было пра што расказаць аграгараджанам і вяскоўцам. Пачаў з таго, што запрасіў на працу добрасумленных работнікаў і агучыў некаторыя лічбы. Ідзе будаўніцтва другой чаргі МТФ у Ліпску, якая будзе ўведзена летам. Напрыканцы сакавіка павінны запусціць першую чаргу фермы па адкорме быкоў у Залужжы. Падыходзіць да завяршэння рамонт фермы ў Куліках. І сёння вынікі ўжо ёсць. На малочнатаварнай ферме ў Ліпску пасля рэкаструкцыі атрымліваюць не толькі добрыя надоі, але і дастойную заработную плату.
Начальнік аддзела земле-
ўпарадкавання Наталля Крымская нагадала, што ёсць магчымасць узаконіць самавольна занятыя землі да 1 верасня 2025 года. Жыхар вёскі Тухавічы звярнуўся з пытаннем пра ўзаконьванне гаражоў. Першым крокам да яго павінна стаць стварэнне і рэгістрацыя гаражнага кааператыва.
Вастраўчанка папрасіла выдаліць аварыйныя дрэвы, якія пагражаюць помнікам на так званых старых могілках. Сярод зваротаў – і падсыпка дарогі да могілак. А ў пустуючым будынку магазіна, які зараз прадаецца, прапанавалі адкрыць сеткавы магазін, дзе і цэны ніжэйшыя…
Грэйдзіраванне дарогі па вулі-
цы 8 Сакавіка не дае патрэбнага выніку, і патрабуецца яе падсыпка. Начальнік ДРБУ-200 Максім Муха пытанне паабяцаў вывучыць.
Жыхарка дома па вуліцы Лугавой паскардзілася на няспраўнасць водаправода. Ён
проста не працуе. Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі выхад з сітуацыі бачыць у набыцці гаспадыняй матэрыялаў для водаправода, а камунгас акажа
дапамогу з яго пракладкай і выдасць тэхумовы.
У двухпавярховіку па вуліцы
8 Сакавіка балконы ў аварыйным стане. Па словах камунальнікаў, дом уключаны ў перспектыўную праграму капітальнага рамонту жыллёвага фонду Ляхавіцкага раёна. Распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на капітальны рамонт будзе зроб-
лена ў 2025 годзе, рамонт
плануецца на 2026 год. А вось праблему з іржавай вадой, якая пачала цячы з крана ў гэтым жа доме некаторы час назад, вырашылі ўжо назаўтра пасля сходу. Спецыялісты водаканала выехалі на востраўскую станцыю абязжалезвання і пра-
вялі прафілактычныя работы.
Напрыканцы сустрэчы старшыня райвыканкама Мікалай Мароз звярнуўся да вастраўчан з просьбай быць памочнікамі ва ўсіх справах, у тым ліку ў навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.