Аб’яўлены прызыў. Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне
№ 180 ад 14 лютага 2024 г. «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве»

Рашэннем вызначана правесці у лютым – маі 2024 года прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці грамадзян мужчынскага полу 1997–2006 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія не маюць ці страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама на службу ў рэзерве грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і якія выказалі жаданне прайсці такую службу.
Для забеспячэння мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызыўны пункт вызначаны па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8.
Грамадзяне, указаныя вышэй, зарэгістраваныя па месцы жыхарства на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, абавязаны з’явіцца на мерапрыемствы па прызыве ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў (г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8) у тэрмін, устаноўлены Законам, у дакладна назначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна (г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8)
з 19 лютага 2024 г. па 31 мая 2024 г. з дакументамі, якія сведчаць асобу.
Для правядзення прызыву рашэннем райвыканкама створана раённая прызыўная камісія.
Тлумачэнне заканадаўства па пытаннях прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і замене воінскай службы на альтэрнатыўную будзе праводзіцца пры звароце ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў (г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8) ці па тэлефоне 2-12-78 з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 13.00.